1 верасня на старонках «Вожыка»
Калі меркаваць па матэрыялах славутага сатырычнага часопіса «Вожыка», Дзень ведаў заўжды меў падрыўны, антыдзяржаўны прысмак.
Справа ў тым, што першага верасня як ніколі праяўляліся недахопы вучэбнага працэсу, пра які клапацілася дзяржава. Перш за ўсё гэта праяўлялася ў тым, што школьныя будынкі не заўсёды паспявалі належным чынам адрамантаваць да пачатку вучэбнага года. Вераснёўскія выпускі «Вожыка» ў часы БССР былі багатыя на малюнкі на гэты конт.
![1_463.jpg 1_463.jpg](/img/v1/images/1_463.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зрэшты, да школы дзецям трэба было яшчэ дабрацца. Асабліва ў новых кварталах, якія часам нагадвалі гіганцкую будаўнічую пляцоўку.
![2_427.jpg 2_427.jpg](/img/v1/images/2_427.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гартаючы «Вожык» можна таксама наткнуцца на карыкатуры пра тое, што школьнікам таксама не хапала вучэбнага інвентара. Больш за ўсё пакутавалі на гэта ПТВ, дзе навучальным дапаможнікам была старая дабітая тэхніка.
![3_383.jpg 3_383.jpg](/img/v1/images/3_383.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У часы Перабудовы, калі дэфіцыт дасягнуў кульмінацыі, кветкі для настаўніка на 1 верасня дастаць было таксама не проста. Выхад з сітуацыі падказаў адзін з мастакоў часопіса.
![4_366.jpg 4_366.jpg](/img/v1/images/4_366.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Перабудова таксама прынесла ў школу новыя рэвалюцыйныя павевы. Перад педагогамі паўстала пытанне: што і як выкладаць?
![5_339.jpg 5_339.jpg](/img/v1/images/5_339.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праблему з прадуктамі для школьных сталовых на пачатку 90-х часам вырашалі за кошт вёскі.
![6_234.jpg 6_234.jpg](/img/v1/images/6_234.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У першыя часы незалежнасці, калі краіна павалілася ў эканамічныя тартарары, звыклыя школьныя прадметы набылі новае арыгінальнае гучанне. І, дарэчы, што самая цікавае — шматлікія карыкатуры таго часу шмат у чым застаюцца актуальнымі і дасюль.
![7_163.jpg 7_163.jpg](/img/v1/images/7_163.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)