Больш за 140 дзяцей палітвязняў атрымалі школьныя наборы дзякуючы салідарнасці
Фонд "Краіна для жыцця" паведаміў, што ўжо больш за 140 сем'яў-палітвязняў атрымалі наборы для школы. Гэта стала магчыма, дзякуючы дапамозе неабыякавых людзей.
Між тым, як паведамляе фонд, не ўсе заяўкі выкананыя. "Гэта не проста лічбы ў ведамасці, гэта дзеці, якія чакаюць і спадзяюцца. Калі ласка, не праходзьце міма, дапамажыце сабраць іх да школы. Падарыце невялікае, але так патрэбнае свята, калі падстаў для радасці так мала, бо тата або мама гэтых хлопцаў за кратамі".
Вы можаце дапамагчы дзецям палітвязняў і набыць адзін альбо некалькі набораў канцылярскіх тавараў для першакласнікаў, малодшых школьнікаў ці для старэйшай школы. Падрабязней як гэта зрабіць тут.