Праект «Малус» рыхтуе трэці сезон. Падтрымайце!

«Малус» — гэта беларускі падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя беларускія акцёры. Кожны выпуск — асобная гісторыя.

photo_2023_11_06_14_32_36.jpg

Праект паўстаў у пачатку 2022 года, і за гэты час ужо было створана 36 выпускаў, якія агучылі акцёры-купалаўцы. Сярод іх: Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш. 

Праект «Малус» стаў вынікам пошуку новых фарматаў для сучаснай беларускай літаратуры, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій і спалучэння розных галін мастацтва. Па задуме арганізатараў праекта, гэты падкаст таксама з’яўляецца добрым варыянтам для тых, хто хоча мець доступ да беларускай культуры, нягледзячы на вымушаную эміграцыю як творцаў, так і іх аўдыторыі ды насуперак знішчэнню літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі (закрыццё незалежных выдавецтваў, прэмій, крамаў, пераслед творцаў, выдаўцоў і інш.).

Глядзіце таксама

Слухаць падкаст «Малус» можна на любой з папулярных пляцовак: на Google PodcastsApple PodcastsSpotifyАnchorСastboxЯндэксAmazon MusicOvercastPocket CastsRadioPublicCastroBreaker.

Цяпер рыхтуюцца новыя выпускі для трэцяга сезона. З гэтай нагоды арганізатары праекта шукаюць патронаў, якія б маглі падтрымаць добрую культурніцкую ініцыятыву. 

Каб падтрымаць праект, запрашаем вас стаць патронам на Patreon або падтрымаць яго данатам.