Рэйган вяртаецца з дзецьмі-вампірамі
Паўторная экранізацыя шведскага раману пра дзяцей-крывасмокаў здзіўляе Рональдам Рэйганам і вяртаннем студыі «Хамэр». Можна даць тры зорачкі за амерыканскі фільм
«Упусці мяне. Сага».
Халоднай зімой 1983 года маленькі Оўэн, з якога здзекуюцца аднакласнікі, закахаўся ў новую суседку па дому. Але дзяўчынка — вампірка, і на хлопчыка ў яе свае планы.

Пасля таго, як шведскі рэжысёр Томас Альфрэдсан зрабіў з падлеткава-крывавай гісторыі меланхалічны шэдэўр пра сталенне, эстафету перанялі амерыканцы на чале з Мэтам Рыўзам. Амерыканская стужка
— больш жорсткая, з узмоцненым маральным рыгарызмам — і ўвідавочненай праявай зла (рэй вядзе юная Хлоя Морэц).
Але фільм цікавы вяртаннем студыі «Хамэр», якая ў 1960-я праславілася «Дракуламі» і «Муміямі» і доўга не падавала прыкметаў жыцця. Цяпер яна
вяртаецца ў кінапалітыку.
Другое вяртанне — яшчэ цікавейшае. На экране — Рональд Рэйган, прэзідэнт-хрысціянін, які папярэджвае пра зло. Фільм напалохаў караля жахаў Стывена Кінга. Пасля
канвульсіўна-постмадэрнісцкіх гадоў гэта новы сюжэт.
Зло вырастае на духоўнай халаднечы. Не пускайце яго ў сваё сэрца.