Рэтраспектыва беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка ў Музеі гісторыі беларускага кіно
З 15 лістапада па 1 снежня Музей гісторыі беларускага кіно сумесна з праектам прамоўцыі беларускай дакументалістыкі BelarusDocs ладзяць першую ў Беларусі рэтраспектыву выбітнага беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка.
За 6 дзён і 12 сеансаў будуць паказаны 18 фільмаў, знятых за перыяд ад 1994 да 2014 гг.
Віктар Аслюк — рэжысёр і сцэнарыст, выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай акадэміі мастацтваў (майстэрня Віктара Дашука). З 1995 году працуе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». З 2003 г. — сябра Еўрапейскай кінаакадэміі. Рэжысёр больш чым 40 дакументальных фільмаў. Удзельнік шматлікіх міжнародных кінафестываляў, на якіх атрымаў каля 60 узнагарод. Лаўрэат найбольш значных фестываляў дакументальнага і кароткаметражнага кіно ў свеце — «Cinema du Reel» (Францыя), «DOKLeipzig» (Германія), Tampere International Short Film Festival (Фінляндыя), «Послание к человеку» (Расія), Prix Europa (Германія). У 2003 фільм Віктара Аслюка «Мы жывем на краі» быў намінаваны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі ў намінацыі «лепшы кароткаметражны фільм».
Праграма паказаў
15 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30Слёзы блуднага сына (1994)Андрэевы камні (1999)Рускі (2014)
17 лістапада (чацвер) а 15-00 і 18-30Мы жывем на краі (2002)Кола (2004)Шахта (2003)
22 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30Чорнае і белае (2000)Султан з Адрынак (2004)Марыя (2006)Вальс (2008)
24 лістапада (чацвер) а 15-00 і 18-30Андрэй (2010)Рабінзоны Манцінсаары (2009)
29 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30Асколкі (2011)Алмаз (2013)Цяпло (2012)
1 снежня (чацвер) а 15-00 і 18-30Шчаслівыя людзі (2014)Драўляны народ (2011)Зямля (2011)
Фільмы будуць дэманстравацца ў Музеі гісторыі беларускага кіно (Мінск, Свярдлова,4)
Паводле baj.by