У Варшаве адчынілася выстава беларускага плаката (фота)

На галоўнай вуліцы польскай сталіцы зацікаўленыя асобы і проста мінакі маюць рэдкую магчымасць убачыць сучасныя беларускія плакаты



sam_9463.jpg

Гэты жанр творчасці, шырока распаўсюджаны ў Польшчы, для беларусаў дагэтуль затаецца элітарным.

Беларускі літаратурны і мастацкі творца Міхал Анемпадыстаў тлумачыць гэты факт дарагавізнай друку, пасля якой наступае адсутнасць попыту.

— Плакат — рэч універсальная. Ён можа перадаць змест ці нават уражанне ад спектакля, ад кнігі, ад падзеі. Плакат можа перадаць вельмі шмат у сціслым, канцэнтраваным выглядзе. Тое, на што спатрэбіўся б вялікі кавалак тэксту, плакат робіць дзвумя каляровымі плямамі. Ёсць людзі, я маю на ўвазе перадусім Юру Тарэева, якія выдатна валодаюць мовай плаката. І ў Беларусі можна знайсці яшчэ такіх людзей. Іншая рэч, што плакат перастаў несці камунікатыўную функцыю на Беларусі. Ён перастаў быць аб’ектам, які ўдзельнічае ў рэкламнай раскрутцы чаго-небудзь.

Выстава была арганізаваная ў рамках акцыі “Салідарныя з Беларуссю”.

sam_9515.jpg

sam_9468.jpg

sam_9469.jpg

sam_9474.jpg

sam_9471.jpg

sam_9475.jpg

sam_9477.jpg

sam_9483.jpg

sam_9496.jpg

sam_9488.jpg

sam_9508.jpg

sam_9505.jpg

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара