На філфаку БДУ адкрыецца выстава «Духоўная кніга»
14 красавіка на філалагічным факультэце БДУ адкрыецца выстава «Духоўная кніга», прысвечаная святу Вялікадня.

Ілюстрацыйнае фота
Ініцыятарам выставы стаў музей беларускай народнай культуры БДУ. Да ўвагі
наведвальнікаў будуць прапанаваныя розныя выданні Бібліі, кнігі пра беларускіх святых і асноўныя хрысціянскія сакрамэнты.
Паводле інфармацыі БДУ, падчас адкрыцці выстаўкі ў 12.45 для гасцей будзе
падрыхтавана сустрэча з членам Беларускай біблейскай камісіі, загадчыкам кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ Іванам Чаротам. Дакладчык распавядзе пра
асаблівасці і цяжкасці працы з біблейскімі тэкстамі і інш.
Падчас працы выстаўкі наведвальнікі змогуць паглядзець абразы Багародзіцы, якія
часцей за ўсё прадстаўлены ў святынях Беларусі. Гэтыя абразы з’яўляюцца экспанатамі фонда музея беларускай народнай культуры БДУ. Выстава будзе працаваць да 20 красавіка.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375296509851 (Ірына
Валер’еўна Казакова).
Інфармацыя catholic.by