Высоцкая пра Купалаўскі тэатр: «Я нават не разумею, як маглі застацца тыя, хто там засталіся»
Расійская актрыса Юлія Высоцкая дала інтэрв'ю праекту «Скажы Гардзеевай». У ім яна пракаментавала сітуацыю ў Купалаўскім тэатры, успомніўшы былую калегу, якая плакала, асуджаючы тых, хто сышоў.
У размове
Высоцкая згадала пра стрыжні ў характары беларусаў і пра тое, як яны падчас
пратэстаў уставалі на лавачку, зняўшы абутак.
На заўвагу, што тэатр, у якім калісьці служыла Высоцкая, сышоў у адстаўку падчас пратэстаў,
актрыса адзначыла:
— Я нават не разумею, як маглі застацца тыя, хто там засталіся. Вось гэтага не разумею. Тое, што яны сышлі, я ў гэтым не сумнявалася ні секунды.
Калі я бачыла
нядаўна адну дзяўчыну — яна вучылася на два гады раней за мяне — і яна рыдала,
прызнаючы памылку сваіх калегаў, якія сышлі, вось гэта для мяне дзіўна. Гэта
праўда дзіўна.
— Бывае страшна
казаць услых сваю пазіцыю. Асабліва артысту, — парыравала журналіст.
— Безумоўна. Мне
здаецца, тады лепш маўчаць. Гэта неяк высакародней.
Мяркуючы па ўсім,
згаданая былая калега — гэта акторка Вольга Няфёдава. Яна гэтак жа, як і Высоцкая
вучылася ў Акадэміі мастацтваў, але некалькімі гадамі раней. Падчас наведвання
Лукашэнкам 19 лютага Купалаўскага тэатра паміж ім і Няфедавай адбыўся дыялог.
Вось што тады
сказала акторка:
— Мне не сорамна
за калег. Бо справа глабальная. Радзіму ў падваротні ніхто з нас прадаваць не
збіраўся. І вы ўзяліся за гэты аўтамат, каб паказаць — прабачце, я плачу, што
вы — малайчына. Тут ужо стаяла задача радзімы, не проста сцягі ці яшчэ нешта, а
менавіта радзіму, якую хапнуць і не заўважаць. Тут глабальна стаяў момант. Як
гэта яны не зразумелі? Чаму яны купіліся? Па дзяшоўцы ўзялі.
Паводле «Салідарнасці».