«Мы — выжылі»: гісторыі тых, каго не скарылі беларускія турмы (старонка 2)
«Мы — выжылі». Менавіта так могуць сказаць усе тыя, хто прайшоў праз беларускія турмы і калоніі.
«Я павінен быў усё вытрымаць і выжыць, каб абняць сваіх родных, і каб нарэшце дачакацца вольнай Беларусі!», — кажа адзін з тых, каго карная сістэма так і не скарыла.
У Дзень палітзняволеных і другую гадавіну смерці забітага ў калоніі Вітольда Ашурка мы распачалі новы праект.
У ім свае гісторыі распавядаюць тыя, хто прайшоў пекла рэпрэсій. Тыя, хто не гледзячы на невыносныя умовы і штодзённы ціск, не зламаліся, не здрадзілі сабе і выжылі за кратамі.