Мы — выжылі
«Мы — выжылі». Менавіта так могуць сказаць усе тыя, хто прайшоў праз карную сістэму ў Беларусі. Усе тыя, хто не гледзячы на невыносныя умовы і штодзённы ціск, не зламаліся, не здрадзілі сабе і выжылі за кратамі.
21 траўня, у Дзень палітзняволеных і дзень памяці забітага ў калоніі Вітольда Ашурка мы пачынаем новы праект, які вырашылі назваць «Мы — выжылі».
Дзякуючы тым людзям, якія пагадзілімся распавесці свае гісторыі выжывання за кратамі, і журналістам НЧ мы будзем знаёміць вас з тымі, хто прайшоў праз пекла беларускіх калоній.
«Я павінен быў усё вытрымаць і выжыць, каб абняць сваіх родных, і каб нарэшце дачакацца вольнай Беларусі!», — кажа адзін з тых, каго карная сістэма так і не зламала.