Дагавор аб ЕАЭС могуць падпісаць, але энерганосьбіты для Беларусі не патаннеюць
Усе асноўныя рознагалоссі па праекце дагавора аб ЕАЭС урэгуляваны, паведаміў паводле вынікаў пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета 29 красавіка ў Мінску старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысценка. Як паведамляе агенцтва БелТА, Хрысценка сказаў, што застаюцца яшчэ двухбаковыя пытанні, абмеркаванне якіх будзе працягнута.
Фота прэс-службы Уладзіміра Пуціна
Лукашэнка, Пуцін і Назарбаеў даручылі завяршыць прапрацоўку ўсіх нюансаў дагавора найбліжэйшым часам, каб дакумент быў пададзены на падпісанне на саміце тройкі ў Астане 29 мая. Такая задача
пастаўлена перад Еўразійскай эканамічнай камісіяй і ўрадамі трох краін.
Паводле слоў Хрысценкі, праект дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) — гэта вялікі аб'ём не толькі кадыфікаваных дакументаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы,
прыблізна 70 міжнародных дагавораў, але і новых норм, якія ў мэтах развіцця гэтых дамоўленасцей былі ўключаны ў праект дагавора і тычацца пашырэння агульнага рынку на незакранутыя раней сегменты, у
прыватнасці энергетычны сектар, рынак паслуг.
"Не пазней за 2025 год пачынаюць функцыянаваць агульныя рынкі нафты, нафтапрадуктаў, газу", — цытуе Хрысценку агенцтва БелТА.
Паводле слоў міждзяржаўнага чыноўніка, агульны рынак электраэнергіі пачынае працаваць крыху раней за гэты тэрмін, бо да яго два гады вялася падрыхтоўка. У 2016 годзе кіраўнікі дзяржаў МС
зацвердзяць канцэпцыю фарміравання кожнага з гэтых рынкаў: нафты, нафтапрадуктаў, газу. У 2018 годзе будзе зацверджана праграма фарміравання гэтых рынкаў. Як растлумачыў Хрысценка, каб запусціць
працу агульных рынкаў, запатрабуецца падпісанне спецыяльных міжнародных дагавораў, якія прапісаны ў праекце дагавора аб ЕАЭС.
"Да 2025 года пытанні, звязаныя з узаемадзеяннем у сферы нафты, нафтапрадуктаў і газу, будуць урэгуляваны ў адпаведнасці з дзейнымі пагадненнямі, заключанымі ў 2010 годзе, і ў адпаведнасці
з дадатковымі двухбаковымі дамоўленасцямі, якія будуць падпісаны і забяспечаць статус узаемадзеяння ў гэтых сферах, што задаволіць бакі, на ўвесь перыяд да фарміравання агульнага рынку",
— сказаў старшыня калегіі ЕЭК. Ён дадаў, што дамоўленасці будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль не набудуць моц новыя дагаворы па агульным рынку нафты, нафтапрадуктаў і газу. "Калі
гэта адбудзецца раней за 2025 год, што дагавор дапускае, значыць, яны пачнуць дзейнічаць раней", — заявіў Хрысценка.
Што да пытання пошлін на нафтапрадукты, то яно па-ранейшаму будзе вырашацца на двухбаковым узроўні, паведаміў Хрысценка. "Пошліны на нафтапрадукты сёння з'яўляюцца прадметам
двухбаковых дамоўленасцяў і да фарміравання агульнага рынку застануцца прадметам урэгулявання на двухбаковай аснове", — сказаў ён.
"Ці будзе адбывацца трансфармацыя ў гэтым сэнсе і якая — гэта будзе ісці паралельна з працай па дагаворы аб ЕАЭС ужо толькі паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай
Федэрацыяй", — дадаў Хрысценка.
Кіраўнік калегіі ЕЭК праінфармаваў, што да 1 чэрвеня 2014 года будзе падрыхтаваны праект дагавора аб далучэнні Арменіі да Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Такое даручэнне далі
Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў. Хрысценка адзначыў, што дакумент павінен быць падрыхтаваны для разгляду кіраўнікамі дзяржаў на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага
эканамічнага савета 29 мая ў Астане.
Паводле яго слоў, кіраўнікі трох дзяржаў ухвалілі праведзеную на сёння працу па рэалізацыі дарожнай карты далучэння Арменіі да МС і АЭП. У прыватнасці, са 126 пунктаў дарожнай карты, якія павінны
быць выкананы да падпісання дакумента, 111 выкананы, а 15 уключаюцца ў сам дагавор аб далучэнні Арменіі да МС/АЭП.
Читать полностью: http://news.tut.by/economics/397107.htmlВячаслаў Будкевіч, БелаПАН