Лукашэнка павіншаваў беларусаў са Святам працы
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў са Святам працы. «Першамай, які ўвайшоў у наша жыццё больш як стагоддзе таму, стаў сімвалам сацыяльнай справядлівасці і глыбокай павагі да працоўнага чалавека», — гаворыцца ў віншаванні.
«Беларускі народ заўсёды імкнуўся да мірнай стваральнай працы. І сёння патрыятызм і з’яднанасць нашага грамадства пацвярджаюцца карпатлівай і напружанай работай, ад якой залежыць дабрабыт суверэннай Беларусі. Кожны з нас, праяўляючы прафесіяналізм, ініцыятыву і талент, уносіць свой уклад у дзяржаўнае будаўніцтва», — перадае словы кіраўніка дзяржавы ягоная прэс-служба.
«У гэты дзень мы выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам працы, чыімі рукамі ствараўся нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь, і ўшаноўваем маладую змену працаўнікоў, якія прымнажаюць гэта багацце, умацоўваюць слаўныя традыцыі нашых продкаў», — лічыць Лукашэнка.
Ён пажадаў усім «здароўя, шчасця і прафесійных поспехаў». «Няхай яркі дзень Першамая падорыць вам упэўненасць у будучыні, бадзёры настрой, натхніць на дасягненне новых перамог», — гаворыцца ў віншаванні.