У Маскве падтрымалі сепаратыстаў, у Пецярбурзе — цэласнасць Украіны

У Маскве партыя «Справядлівая Расія» правяла першамайскае шэсце, у якім узялі ўдзел не менш за тры тысячы чалавек. Удзельнікі акцыі трымалі плакаты з лозунгамі «Славянск, Данецк, Луганск — мы з вамі», «Паўднёва-Усход Украіны, мы сваіх не кідаем» і інш.



piter_miting_ukraina.jpg

Акцыі да Дня працы ў цэнтры Масквы плануюць правесці таксама прафсаюзы, палітычныя партыі ЛДПР і камуністаў. За межамі Садовага кальца адбудуцца тры акцыі нацыяналістаў.

Адначасова ў цэнтры Пецярбурга прайшоў марш у падтрымку Украіны. У цэнтры Пецярбурга гараджане маршыравалі пад ўкраінскі гімн. Таксама над Неўскім гучаць песні «Акіяна Эльзы» і «Вопляў Відаплясава».

Шэсце апазіцыйных дэмакратаў Расіі, заяўленае як «антываенны марш» пачалося ў 11.30 (па Мінску) на Лігоўскім праспекце, працягнулася па Неўскім праспекце і Садовай вуліцы і неўзабаве завершыцца мітынгам на Марсавым Поле.

Узначальваюць калону прадстаўнікі партыі «Яблоко» , за імі крочыць «Дэмакратычны Пецярбург». На чале калоны рухаецца машына з музычнай платформай, з якой гучыць ўкраінская музыка, у прыватнасці гімн Украіны.

Паводле УНІАН