Павел Лібер: Хто не зразумеў — беларусы і беларускі стварылі сусветны прэцэдэнт анлайн выбараў
Адказны за распрацоўку праграмы для галасавання падчас выбараў у Каардынацыйную раду апублікаваў «крыху рэфлексіі пра вынікі выбараў, але з тэхнічнага боку».

Павел Лібер. Фота: "Люстэрка"
Павел Лібер: «Важна зразумець, што мы зрабілі — мы правялі нацыянальныя выбары з удзелам людзей з розных кропак свету з выкарыстаннем Self Sovereign Identity (людзі самі вырашаюць, што рабіць з дадзенымі) + блокчэйн платформы галасавання (усе транзакцыі можна праверыць), ды яшчэ з міжнародным назіраннем і паўнавартасным аўдытам.
Пры прамым супрацьдзеянні беларускага рэжыму.
Гэта ўнікальны сусветны выпадак і прыклад да якога імкнецца куча стартапаў пра DAO або Network State.
Яшчэ раз для тых, хто не зразумеў — беларусы і беларускі стварылі сусветны прэцэдэнт анлайн выбараў з выкарыстаннем самых перадавых сусветных падыходаў — гэта разумеюць назіральнікі, партнёры, аўдытары, якія ў захапленні ад таго, што мы зрабілі. Гэтага часта не разумеем мы самі. Што мы — цудоўныя!
Гэта быў унікальны досвед, таму што не кожны дзень ты сутыкаешся з такімі задачамі, складанымі працэсамі, якія таксама не фармалізаваныя, кучай абмежаванняў па магчымасцях з-за бяспекі і вялізным ціскам ад усіх.
Глядзіце таксама

Я асобна хацеў бы падзякаваць нашым аўдытарам (я не магу казаць назву, але гэта сур'ёзная незалежная міжнародная кампанія) — гэта былі бурныя 5 тыдняў рэўю кода і бяспекі, абмеркаванняў, правак і г.д.
Я б асобна хацеў падзякаваць кіберпартызанам, у іх было няшмат часу, таму што мы ім аддавалі код ужо пасля знешняга аўдыту і прасілі хутчэй другое меркаванне, і пры гэтым яны паставіліся супер адказна і падказалі шмат важных рэчаў і ідэй, якія мы пастараліся ўлічыць у фінальнай версіі прадукта.
Што мы зрабілі неаптымальна — мы абмежавалі перавыпуск лічбавага id на час выбараў, каб зняць патэнцыйную частку фрода і напісалі на сайце просьбу не выдаляць дадзеныя і не пераўсталёўваць дадатак, што не перашкодзіла мноству людзей гэта зрабіць і, напэўна, кагосьці страцілі.
Глядзіце таксама

Другое вузкае месца было транзакцыя ў блокчэйн, якая магла займаць да хвіліны і ў выпадку разрыву сувязі (чалавек ідзе ці едзе і перамыкаецца сетка) нельга было прагаласаваць нанова, таму што з-за выкарыстання blind signature фармальна бюлетэнь выдадзены, а ці рэалізаваны мы не можам ужо сказаць. Па нашых падліках гэта закранула некалькі дзясяткаў чалавек.
Што атрымалася — мы нармальна перажавалі DDOS атаку, хоць і запусціліся крыху пазней, мы дастаткова стабільна прапрацавалі, паспяхова завяршылі галасаванне, усе транзакцыі ў блокчейне. Атрымалі шмат захопленых водгукаў ад сусветных партнёраў.
Яўка мяне мала цікавіць — я тут пра тэхналогіі.
Глядзіце таксама

Сама платформа распрацоўвалася амаль 1.5 гады, пад саму Новую Беларусь, большай часткай за свае грошы, але ўсё роўна з прыцягненнем партнёрскіх/донарскіх сродкаў.
Ізаляванасць дадзеных, інфармацыйная і кібербяспека правяраліся аўдытарамі, іх працу аплачваў партнёр для незалежнасці працэсу.
Мы зрабілі ўнікальны прадукт, мы стварылі сусветны прэцэдэнт і я ўдзячны ўсім, хто змог паўдзельнічаць. Расказвайце гэтую гісторыю ў кам'юніці — гэта яшчэ адна выдатная нагода нагадаць усім, што беларусы і беларускі ўнікальныя і пакуль усе трындзяць, мы — робім!».
Нагадаем, трохдзённае галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду завяршылася 28 мая 2025 года. Удзел у выбарах прынялі 6 723 выбаршчыкі.