Пра што сведчаць начныя перамовы хаўруснікаў? Лукашэнка лічыць ядзерны парасон апошняй магчымасцю ўтрымацца ва ўладзе
Па тэлевізары нам паказалі ідылію двух пажылых хаўруснікаў. Што за ёй хаваецца? «Новы Час» запытаўся ў Вадзіма Мажэйкі, каардынатара беларускай экспертнай сеткі «Наша меркаванне».
![partyzanski_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__42__logo_1.jpg partyzanski_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__42__logo_1.jpg](/img/v1/images/partyzanski_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__42__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Без фанфараў і гучных скандалаў прайшоў двухдзённы візіт Лукашэнкі ў Маскву 5-6 красавіка. Калі саюзнікі і абмяркоўвалі нейкія сур’ёзныя пытанні, то за зачыненымі дзвярыма: пра іх змест шырокая публіка не даведалася.
Адзіная дэталь, якая можа сведчыць пра напружанасць паміж Лукашэнкам і Пуціным, — начныя перамовы, якія закончыліся (згодна з афіцыйным паведамленнем, толькі пасля другой гадзіны). Перамовам тэт-а-тэт папярэднічала заўвага Пуціна, што варта было б абмеркаваць лукашэнкава пасланне. Ды яшчэ дзяржсакратар Саўбеза РБ Вальфовіч у Маскве публічна выказаў надзею, што да прымянення тактычнай ядзернай зброі справа не дойдзе.
—Пра што сведчыць ідылія паміж Лукашэнкам і Пуціным, якую нам паказалі па тэлевізары? Паміж саюзнікамі, якія цярпець адзін аднаго не могуць, сапраўды ўсталяваліся цёплыя адносіны, ці гэтая ідылія — напаказ?
— За дзясяткі год адносіны паміж Пуціным і Лукашэнкам складваліся па-рознаму: былі і добрыя перыяды, і дрэнныя, адзін аднаго ведаюць і добра разумеюць, што чакаць аднаму ад другога. Але зараз ніхто з іх не зацікаўлены дэманстраваць сваю слабасць назіральнікам, тым больш слабасць іхняга хаўруса. Таму кожны з іх будзе трымаць добрую міну нават хай сабе і пры дрэннай гульні.
Сапраўды, гэтым разам, як, зрэшты, і на папярэдніх сустрэчах, нямногія дэталі размовы апублічваліся, амаль нічога. І тое, што ў паблік выйшла гісторыя пра дарожныя мапы, ці пра саюзныя праграмы, як яны цяпер завуцца, мала кажа пра змест перамоваў. Відавчна, што тую ж ядзерную зброю на ранейшых сустрэчах Пуцін з Лукашэнкам абмяркоўвалі, і таксама тэма тады ў паблік не выйшла, а выйшла пазней. Таму мы не ведаем, што насамрэч яны абмяркоўвалі, магчыма, дэталі перамоваў мы даведаемся толькі ў будучым.
—Замест абмеркавання праблемы з ядзернай зброяй Лукашэнка з Пуціным вярнуліся да размовы пра саюзныя праграмы. “Ядзерны аншлюс” Беларусі сапраўды можа кампенсаваць няўдачы расійскага войска ва Украіне?
— Сапраўды, беларускія чыноўнікі спадзяюцца, што да прымянення ядзернай зброі не дойдзе. Вядома, ядзерная вайна на тэрыторыі Беларусь, ад якой Беларусь ніяк не будзе абароненая, Расія можа тэарэтычна разлічваць, што ў выпадку ўдараў у адказ удасца збіць НАТАўскія ракеты, то ў выпадку Беларусі разлічваць на гэта не выпадае. Таму Беларусь, вядома, гатовая на ўдзел у ядзерным шантажы, а не на ядзерную вайну. Што і не дзіўна: як любыя адэкватныя людзі, яны не за ядзерную вайну — для гэтага трэба быць фанатыкам.
Той факт, что на фоне вайны Расія пачала размаўляць на ўзроўні ядзернай зброі — не надта моцны насамрэч крок. Ён дэманструе, што на іншых узроўнях гаворкі ўжо няма, раз прыходзіцца ўжываць фактычна апошні аргумент. Куды ўжо болей?
А Беларусь удзельнічае ў гэтым са сваёй зацікаўленасці, бо Лукашэнка лічыць, што трапіўшы пад расійскі ядзерны парасон, — для яго гэта апошняя, як і для Пуціна, магчымасць утрымацца ва ўладзе, нават пры пройгрышы Расіі ў вайне звычайнымі ўзбраеннямі.
—Пакуль на Захадзе бачаць не ядзерную, а іншую пагрозу — эскалацыю міграцыйнага крызісу з мэтай, галоўны ўдар якога мусіць прыняць Сувалкскі калідор. Ці гатовы Лукашэнка паўтарыць?
— Міграцыйны крызіс і шантаж ім Польшчы, хутчэй, з іншай оперы. Гэта, найперш, беларуска-польскія справы, бо той жа міграцыйны крызіс і не спыняўся, паток мігрантаў, якія нелегальна спрабуюць перасякаць мяжу, нікуды не падзеўся. Проста зараз, у сакавіку, ён сапраўды вельмі ўзмацніўся, выглядае, што дынаміка міграцыйнага крызісу вельмі добра карэлюе з дынамікай беларуска-польскіх адносін. Значны рост колькасці спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрнатамі з’явіўся акурат пасля таго, як Польшча закрыла памежны пункт пропуска “Баброўнікі”, што адбылося адразу пасля прысуду Пачобуту. Таму дынаміка міграцыйнага крызісу наўрад ці моцна звязаная з беларуска-расійскімі адносінамі.
![Ядзерная зброя ў Беларусі, падтрымка ЗША і новы пашпарт для беларусаў Валер Кавалеўскі: Гэта наш доўг — адстойваць незалежнасць сваёй краіны](/img/v1/images/_scjana___neba___volja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)