«У Беларусі перадрэвалюцыйная сітуацыя, вертыкаль улады можа абрынуцца знянацку», — украінскі палітолаг

Вертыкаль улады ў Бкеларусі пабудаваная на асабістых стасунках, на лаяльнасці і падпарадкаванні. Яна рассыпаецца вельмі лёгка. Між тым, рэсурсы беларускага аўтарытарызму вычарпаныя, а палітычныя рэпрэсіі дэманструюць слабасць рэжыму. Пра гэта распавёў «Свабодзе» доктар філасофскіх навук Міхаіл Мінакоў.



daf104c7_7333_4263_b037_9e3d3eb217a6_w1023_r1_s.jpg

Аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі можа абрынуцца ў любы час, і гэта будзе нечаканым як для самой улады, так і для апазіцыі. Няправільная рэакцыя на пандэмію каронавіруса і надзвычайны ціск на апанентаў па выбарчай кампаніі дэманструюць слабасць рэжыму, а не ягоную абачлівасць і сілу.

Свой погляд наконт сітуацыі ў Беларусі Свабодзе выказаў Міхаіл Мінакоў, доктар філасофскіх навук, старшы навуковы супрацоўнік Міжнароднага навуковага цэнтру імя Вудра Вільсана і галоўны рэдактар часопісаў «Ідэалогія і палітыка» і «Kennan Focus Ukraine».

Міха

Міха

— Вось вы на лекцыі ў Мінску расказвалі пра разумныя аўтарытарызмы, яны ўстойлівыя. Ці ў Беларусі падобная сыстэма?

— Пры дэмакратычнай мадэлі рашэнні прымаюцца марудна. У гэта ўцягнутая вялікая колькасць груп інтарэсаў. Ідзе пошук і ўзгадненне нейкага кампрамісу. Гэта займае час. Але такое рашэнне больш эфектыўнае, у ім менш памылак.

Пры аўтарытарнай мадэлі рашэнне прымаецца вельмі хутка. І ў ім патэнцыйна закладзена вялікая колькасць памылак. Гэта неразумныя рашэнні.

А вось у 21 стагоддзі ўзнікаюць даволі ўстойлівыя аўтарытарныя рэжымы, якія не выклікаюць у грамадзян жадання пратэставаць, дамагацца ад уладаў выканання Канстытуцыі. Паступова гэтыя грамадзяне прымаюць статус падданых. Гэта і ёсць разумны аўтарытарызм.

Такія рэжымы ўмеюць пралічваць памылкі. Гэта ўсё яшчэ аўтарытарнае рашэнне, але ў ім мала памылак. Або яны маюць такую будову, каб улічваць інтарэсы важнай часткі насельніцтва, і тады не ўзнікае пратэставага руху.

Вось такі разумны аўтарытарызм быў у Расіі да 2013 году. Пасля было зроблена шмат памылак, якія падрываюць рэжым. Тым не менш, пакуль што вертыкаль улады ў Расіі вытрымлівае наступствы памылак.

У Беларусі памылкі былі звязаныя, напрыклад, з каронавірусам. Улады не рэагавалі, не чулі эпідэміёлагаў, а ў Беларусі даволі добрая эпідэміялагічная і медычная сістэма. Гэта кажа пра неразумны аўтарытарызм.

Пакуль рэжым утрываў, але наколькі хопіць устойлівасці — вялікае пытанне. Мне падаецца, рэсурсы і рэжыму, і сістэмы ўжо вычарпаныя. І калі пасля толькі што зробленых памылак з каронавірусам дадаюцца спробы даволі жорстка прыціснуць супернікаў на выбарах, гэта хутчэй дэманструе слабасць рэжыму, чым яго сілу. Гэта не дэманстрацыя розуму.