25 верасня 1793 года Гарадзенскі сойм ратыфікаваў дамову, у якой Рэч Паспалітая аддавала Прусіі сваю тэрыторыю

Гэта было завяршэнне Другога падзелу Рэчы Паспалітай.

Дагавор Рэчы Паспалітай з Прусіяй ад 25 верасня 1793 г., які санкцыянаваў Другі падзел Польшчы Фота wikipedia.org

Дагавор Рэчы Паспалітай з Прусіяй ад 25 верасня 1793 г., які санкцыянаваў Другі падзел Польшчы Фота wikipedia.org

Знішчэнне Рэчы Паспалітай ужо пасля Першага падзелу было пытаннем часу. Нягледзячы на тое, што частка прагрэсіўнай польскай шляхты і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі намагаліся правесці рэформы і ўзмацніць дзяржаву, Расія і Прусія не жадалі гэтага і выкарыстоўвалі ўсе метады, у тым ліку і польска-літоўскіх магнатаў, да разбурэння Рэчы Паспалітай.

Пасля Першага Падзелу Рэчы Паспалітай

У 1791 годзе была прынятая Канстытуцыя 3 траўня, шэраг рэформаў павінны былі б узмоцніць дзяржаву. Безумоўна, такія крокі не маглі задаволіць Расію і Прусію.

Ужо ў красавіку 1792 году ў Пецярбургу з прарасійскіх магнатаў была ўтворана так званая «таргавіцкая канфедэрацыя», якая заклікала да больш цеснай супрацы з Расіяй. Пасля гэтага Расійская імперыя пачала рыхтавацца да вайны з Рэчы Паспалітай. Вайна доўжылася больш за месяц і польскі бок яе прайграў. Кіраўнікі таргавіцкай канфедэрацыі заверылі Рэчы Паспалітую Кацярыне ІІ.

Здрада Прусіі

Амаль адразу пасля капітуляцыі польскага караля ў вайне з царскай Расіяй, кароль Прусіі Фрэдэрык Вільгельм ІІ высунуў патрабаванне пра далучэнне часткі польскай тэрыторыі да Прусіі.

Варта зазначыць, што перад гэтым паміж Рэччу Паспалітай і Прусіяй была падпісана дамоўленасць, у адпаведнасці з якой у выніку вайны з Расіяй прускі кароль акажа вайсковую дапамогу. Такім чынам Прусія падманула Рэч Паспалітую.

У выніку тайных перамоваў паміж прусамі і рускімі 23 студзеня 1793 г. была падпісаная канвенцыя па Другім падзеле Рэчы Паспалітай. Прускія і расійскія войскі ўвайшлі на тэрыторыі, якія адыходзілі да гэтых дзяржаваў.

Царская Расія і Прусія падзялілі Рэч Паспалітую

Да Прусіі адышлі тэрыторыі ў памерах 53 тыс. кв. кіламетраў з такімі гарадамі, як Гданьск і Торунь. Да Расіі адышла тэрыторыя 250 тыс. кв. кіламетраў і агульна каля 5 мільёнаў чалавек.

Каб надаць законнасць акупацыі польскіх зямель Расія і Прусія патрабавалі ад караля Рэчы Паспалітай склікання адпаведнага сейму, які павінен быў зацвердзіць фактычна дабравольную згоду на падзел краіны.

Гарадзенскі сойм мусіў пацвердзіць, што добраахвотна аддае польскую тэрыторыю

3 траўня 1793 года Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў універсал пра скліканне сейму, выбары ў які пачаліся напрыканцы месяца пад пільным наглядам расійскай і прускай акупацыйнай улады. На мясцовых сейміках збяднелая і карумпаваная польская шляхта прагаласавала за адпаведных «дэлегатаў».
Расійскі амбасадар Якуб Сіверс пісаў да Кацярыны ІІ: «Ніводзін сейм не абышоўся нам так танна, і ніводзін не зрабіў так шмат, як гэты».

Пасяджэнне сойму ў Гродне адбывалася пад вайсковым кантролем і прымусам расіян. Тыя хто прадстаўляў патрыятычнае крыло, былі загадзя арыштаваныя.

22 ліпеня гарадзенскі сойм «большасцю» галасоў зацвердзіў далучэнне ўсходніх земляў Рэчы Паспалітай да Расіі, наўзамен Расійская імперыя нібы гарантавала інтэгральнасць астатняй часткі, а таксама новы палітычны ўклад, на аснове якога захоўваліся неабмежаваныя шляхецкія свабоды, якія не дазвалялі, каб краіна магла палітычна кансалідавацца.

Расія прымусіла польскіх дэлегатаў прагаласаваць на карысць Прусіі 

Пасля ратыфікацыі дамоўленасці з Расіяй, пачаўся такі ж працэс з Прусіяй, хаця дэлегаты сойму не хацелі разглядаць гэтага пытання. І толькі пасля пагрозаў расійскіх войскаў распачаліся пасяджэнні.

23 верасня гродзенскі палац, дзе адбываліся паседжанні сойму, быў аточаны войскамі, быў дадзены загад, што ніводзін дэлегат не пакіне палац, пакуль не будзе падпісаны дагавор з Прусіяй. Дакумент быў ратыфікаваны 25 верасня.

Гэты трактат абвяшчаў пра заключэнне міру, новыя межы, а кароль Рэчы Паспалітай адракаўся ад прэтэнзіяў на тыя тэрыторыі, які адышлі да Прусіі.

www.polskieradio.pl