Археалагічны і генетычны аналіз можа засведчыць мусульманскую прысутнасць у сярэднявечнай Францыі

Археалагічны і генетычны аналіз можа засведчыць, што тры шкілеты з сярэднявечных пахаванняў у Францыі могуць аказацца мусульманскімі, згодна з даследаваннем, апублікаваным у The Open-Access Journal Plos One



grav.jpg

Хуткае араба-ісламскае заваяванне падчас ранняга Сераднявечча прывяло да вялізных палітычных і культурных зменаў у рэгіёне Міжземнамор’я. Хоць раннесераднявечная мусульманская прысутнасць на іберыйскай паўвыспе добра задакументаваная, навукоўцы маюць менш сведчанняў наконт мусульманскай экспансіі на поўнач ад Пірынэяў.

Аўтары даследавання паставілі за мэту вызначыць, ці адносяцца шкілеты з трох пахаванняў з сераднявечнага боку Німа (Францыя) да мусульманскай прысутнасці ў Францыі ў 8 стагоддзі. У прыватнасці, яны прааналізавалі пахавальныя практыкі на месцы, ДНК шкілетаў і вызначылі пол і ўзрост шкілетаў.

Аўтары вынайшлі, што пахаванні зробленыя згодна з некаторымі ісламскімі рытауламі, уключаючы становішчы цела і арыентацыю галавы ў бок Меккі. Таксама вынайдзены генетычныя сведчанні, якія фіксуюць бацькоўскую лінію, што можа паказваць на паўночнаафрыканскіх продкаў. Радыёкарбоннае датаванне паказвае, што шкілеты прыблізна з 7-9 стагоддзяў.

Згодна з усімі гэтымі дадзенымі аўтары прапануюць версію, што шкілеты з Німа належылі да бербераў з арміі халіфаў Амейядаў падчас арабскай экспансіі ў Паўночную Афрыку ў 8 стагоддзі. Хоць вынайдзена няшмат мусульманскіх пахаванняў, даследчыкі мяркуюць, што гэтыя вынаходніцтвы даюць некаторыя з першых археалагічных і антрапалагічных сведчанняў наконт мусульманскіх суполак на поўдні Францыі.

Др. Гляйцэ дадаў, што “злучаны археалагічны, антрапалагічны і генетычны аналіз трох раннесераднявечнх пахаванняў у Німе дадае сведчанняў наконт магіл, звязаных з мусульманскай заваёвай паўдневай Францыі ў 8 стагоддзі”.

Паводле: HERITAGE.DAILY

Пераклад Піліпа Падбярозкіна