Францыя выплаціць кампенсацыі жыхарам Французскай Палінезіі

Справа датычыцца атамных выпрабаванняў, якія французы праводзілі 30 гадоў таму ў рэгіёне Французскай Палінезіі.



ed5c46a1_2929_4c97_a293dad.jpg

Атол Муруроа, здымак са спадарожніка NASA foto: commons.wikimedia.org/Public Domain

Францыя выплаціць кампенсацыі жыхарам Французскай Палінезіі, якія пацярпелі ў выніку атамных выпрабаванняў. З такой заявай выступіў прэзідэнт Франсуа Аланд, які знаходзіцца з візітам у гэтым рэгіёне Ціхага акіяна.

Справа датычыцца атамных выпрабаванняў, якія французы праводзілі 30 гадоў таму ў рэгіёне Французскай Палінезіі.

НА атолах Муруроа і Фангатауфа былі праведзеныя амаль 200 выпрабаванняў. 20 гадоў таму адбылося апошняе з іх, аднак наступствы адчуваюцца па сённяшні дзень.

Франсуа Аланд, які наведаў сталіцу Таіці Папеетэ, сказаў, што французскі атамны арсенал паўстаў дзякуючы выпрабаванням, праведзеным у Французскай Палінезіі.

Паводле яго слоў, менавіта таму Францыя павінна кампенсаваць наступствы гэтых выпрабаванняў.

Кожны год на атолах з'яўляецца паўтысячы новых захворванняў пухлінай. Многа дзяцей нараджаецца хворымі. Жыхары Палінезіі чакаюць не толькі кампенсацый, а таксама прабачэнняў ад французскіх уладаў.

www.radyjo.net