БагатаДата 1–7 жніўня

У гэтыя дні круглую дату святкуе знаны мастак Алесь Пушкін, а вёска Лошыца ў мінулым увайшла ў склад Мінска. Што яшчэ адбылося цікавага — у нашым традыцыйным аглядзе.

Дзень кавуна — 3 жніўня. Фота www.lves.by

Дзень кавуна — 3 жніўня. Фота www.lves.by


1 жніўня

1960. У Мінску нарадзіўся Віктар Бухвал, чэмпіён свету па самба.

Віктар Бухвал. Фота izsambo.by

Віктар Бухвал. Фота izsambo.by


2 жніўня

Дзень дэсантнікаў і сілаў спецыяльных аперацый у Беларусі. А яшчэ — Дзень чыгуначніка, які святкуецца ў першую нядзелю жніўня.


3 жніўня

Дзень кавуна


4 жніўня

1945. Заснаваны Літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску, а таксама яго філіялы ў Вязынцы і Ляўках.


5 жніўня

Міжнародны дзень святлафора.

1955. У Гомелі нарадзілася гісторык музыкі, доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава.

Фота www.nesvizh-news.by

Фота www.nesvizh-news.by

Выявіла больш за 50 помнікаў айчыннага музычнага мастацтва, у тым ліку оперу «Агатка, ці Прыезд пана» Яна Давіда Голанда на лібрэта Мацея Радзівіла. Праз цяжкую хваробу даследчыца амаль цалкам паралізаваная, але працягвае пісаць (надыктоўваць) «Энцыклапедыю музыкантаў Беларусі XVI–ХІХ стст.».


6 жніўня

Дзень беларускага кнігадруку. Сусветны дзень барацьбы за забарону ядзернай зброі.

1840. У маёнтку Калацічы Глускага раёна на Магілёўшчыне нарадзіўся паэт і перакладчык Альгерд Абуховіч. Псеўданім — Граф Бандынэлі, бо меў далёкую сваяцкую сувязь з гэтым арыстакратычным італьянскім родам. Адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. Пры жыцці не друкаваўся, да нас дайшлі фрагменты ягоных твораў. Перакладаў на беларускую мову Крылова, Пушкіна, Лермантава, Міцкевіча, Сыракомлю, Гётэ, Шылера, Гюго, Байрана, Дантэ.

1965. У пасёлку Бобр Крупскага раёна на Міншчыне нарадзіўся мастак Алесь Пушкін. Апрача стварэння карцін, займаецца роспісам беларускіх храмаў.

hqdefault_19.jpg



85a5062a39aa04a97f7d3adc9175f97b.jpg


Таксама вядомы як перформер. Ладзіў у тым ліку палітычныя арт-акцыі. Так, у 1999 годзе на пяцігоддзе кіравання Аляксандра Лукашэнкі прыкаціў да Адміністрацыі прэзідэнта чырвоную тачку з гноем, на якім ляжалі дэнамінаваныя беларускія грошы і шыльда з падзякай Лукашэнку за працу.


7 жніўня

Міжнародны дзень піва

1910. У вёсцы Вяшэўка Ігуменскага павету нарадзіўся беларускі празаік Якуб Ермаловіч. Арыштаваны 2.10.1936; асуджаны да зняволення. У 1939 годзе прысуд адменены, вызвалены быў толькі ў чэрвені 1941 г. (са зняццем судзімасці). У перыяд нямецкай акупацыі жыў у вёсцы Вяшэўка. З верасня 1944 г. настаўнік беларускае мовы і літаратуры ў Беразіне, потым у сярэдняй школе ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. У 1959 годзе завочна скончыў Магілёўскі педінстытут. Член СП БССР з 1961 года. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўка.  

1915. Спынілася выданне газеты «Наша ніва». Выдавалася ў Вільні па-беларуску ў перыяд 10(23).11.1906 — 7(20).8.1915. Друкавалася кірыліцай, да 18(31).10.1912 таксама і лацінкай.

nasha_niva_arkhivnyy_nomer.jpg


Звычайны тыраж складаў 4.5 тысячы асобнікаў. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні.

1955. У Малахоўцы Баранавіцкага раёну нарадзіўся беларускі паэт Алесь Жамойцін (Аляксандр Пятровіч Жамойцін.

1980. У Мінску нарадзіўся чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрый Шакута.

1985. Вёска Лошыца ўвайшла ў гарадскую рысу Мінска. Здаецца, мінула ўсяго 35 гадоў, а гэта ўжо звыклы сталічны мікрараён.

1995. Памёр беларускі паэт і грамадскі дзеяч Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко).