Беларускі погляд на ваенныя падзеі 1812 года
Аматараў гісторыі і грамадзян, якія неабыякавыя да мінуўшчыны, чакае прыемны сюрпрыз. У ліпені плануецца выхад кнігі Леаніда Несцярчука, прысвечанай 200-годдзю нашэсця Напалеона на
Беларусь.
Першыя напрацоўкі аўтар пачаў рабіць яшчэ ў 90-х гадах. Даследчык адзначе, што галоўная задача выдання - паказаць, якую ролю ў вайне адводзілі Беларусі, як Напалеон так і імператар Аляксандр І. Кніга
распавядзе аб працы Часовага Урада абноўленага Вялікага Княства Літоўскага і дзейнасці рэгіянальных прадстаўнікоў адміністрацый.

“Вайна 1812 года доўгія гады не мела беларускага погляду, - кажа Леанід Несцярчук:
- Калі я пачаў даследаваць, адкрыліся вочы на вельмі цікавыя і сур'ёзныя карціны Беларусі. Справа ў тым, што ў планах Напалеона і расійскага імператара Аляксандра Беларусь планавалася як галоўны
тэатр ваенных дзеянняў. Гэта дзве краіны, якія лічылі Літву, а гэта і Беларусь, Вялікае Княства Літоўскае, арэнай бітваў. А што гэта азначала для Беларусі? Можаце сабе ўявіць сутыкненне дзвюх
велізарных імперый на гэтым кавалку зямлі?
У пошуках матэрыялаў Леанід Несцярчук працаваў у архівах Польшчы, Літвы і Францыі. Аўтар вядомы сваімі кнігамі пра Напалеона Орду, Тадэвуша Касцюшку і Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Юрась Палескі, Радыё Рацыя.