Гісторыя гродзенскага футбола ў міжваенны перыяд (відэа)
Журналіст Руслан Кулевіч, які спецыялізуецца на спартовай тэматыцы, зняў дакументальны фільм пра гісторыю футбола на Гарадзеншчыне ў міжваенны перыяд.
![1hkjbnlhj.jpg 1hkjbnlhj.jpg](/img/v1/news/full/1hkjbnlhj.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Маладзён ужо некалькі год цікавіцца гісторыяй спорту ў Гародні і вынікам яго даследаванняў сталі гістарычныя артыкулы ў гарадзенскай прэсе.
Руслан Кулевіч распавёў пра тое, як узнікла ідэя і хто дапамагаў у стварэнні фільма, які быў зняты гарадзенскім тэлебачаннем:
— Я вырашыў узяць футбол, стаў шукаць, сталі з’яўляцца дзеці футбалістаў, людзі з Ізраілю адгукнуліся і са Злучаных Штатаў. У Ізраілі ёсць такі музей „Яд ва-Шэм”, які вельмі дапамог фотаздымкамі. Калі пра польскія каманды мы праз Польшчу можам знайсці здымкі і яшчэ нейкія ўспаміны пра футбол, то пра яўрэйскі футбол у горадзе вельмі праблематычна было нешта знайсці.
![3dsgvbmnvh_l.jpg 3dsgvbmnvh_l.jpg](/img/v1/userfiles/images/3dsgvbmnvh_l.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![4_300x400.jpg 4_300x400.jpg](/img/v1/userfiles/images/4_300x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дапамогу ў стварэнні фільма аказаў гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін. Па словах Руслана, асноўнымі моцнымі камандамі, якія змагаліся паміж сабой, былі яўрэйская „Макабі” і польская „Крэсовія”.
![2_650x400.jpg 2_650x400.jpg](/img/v1/userfiles/images/2_650x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Журналіст кажа, што прадстаўнікі гарадзенскага тэлебачання ў апошні момант змянілі канцэпцыю фільма, у якім змешчана толькі невялікая частка матэрыялаў сабраных Русланам.