FIFA не будзе пазбаўляць Расію Чэмпіянату свету па футболе — 2018

Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (FIFA) адхіліла прапанову 13 амерыканскіх сенатараў забараніць Расіі праводзіць чэмпіянат свету па футболе ў 2018 годзе. Арганізацыя назвала гэтую ідэю бессэнсоўнай.



putin_cup.jpg

Па словах прэс-сакратара арганізацыі Дэлі Фішэр, правядзенне чэмпіянату свету па футболе можа стаць «магутным каталізатарам для канструктыўнага дыялогу паміж народамі і урадамі, які дапаможа прынесці пазітыўныя сацыяльныя перамены». Байкот спартыўных мерапрыемстваў, дадала яна, не з’яўляецца самым эфектыўным спосабам вырашэння праблем, паведамляе тэлеканал «Дождж» са спасылкай на Associated Press.

FIFA, адзначыла Фішэр, лічыць, што футбол не можа разглядацца ў якасці вырашэння ўсіх праблем, асабліва тых, якія тычацца сусветнай палітыкі.

«Мы лічым, што чэмпіянат свету па футболе можа стаць сілай, якая спрыяе дабру», — дадала яна.