Ваенным РФ загадалі не выпускаць баевікоў з акупаванага Данбаса ў Расію

Расійскія вайсковыя падраздзяленні атрымалі загад не выпускаць баевікоў ДНР і ЛНР з акупіраванай тэрыторыі Данбаса ў Расію. Пра гэта паведаміў прадстаўнік штаба АТА Украіны Андрэй Лысенка на брыфінгу ў Кіеве.



terr.jpg

«Паводле аператыўнай інфармацыі, расійскім вайсковым падраздзяленням, якія размешчаны ўздоўж лініі дзяржаўнай расійска-ўкраінскай мяжы, пастаўлена задача не выпускаць з тэрыторыі акупаванага Данбаса баевікоў так званых ДНР і ЛНР», — цытуе Лысенку УНІАН.

Лысенка адзначыў, што падобная сітуацыя назіралася ў чэрвені-ліпені мінулага года, калі члены бандфармаванняў пад ціскам наступу ўкраінскай арміі спрабавалі схавацца на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. «На мяжы баевікоў сустрэлі шчыльным агнём расійскія вайскоўцы», — сказаў ён.

Спікер таксама паведаміў, што па дадзеных выведкі, у горадзе Чырвоны Луч, што на акупаванай часткі Луганшчыны, абвастраецца супрацьстаянне ў асяроддзі акупантаў. Ён адзначыў, што падраздзяленне ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Расіі са складу дывізіі імя Дзяржынскага было атакаванае невядомай групай баявікоў. У выніку бою з ужываннем стралковай зброі і гранатамётаў «расійскія ваенныя панеслі страты».

«Раней вайскоўцы дывізіі імя Дзяржынскага выконвалі функцыю загараджальных атрадаў падчас баёў за Дебальцэўскі плацдарм. Зараз перад імі стаіць задача ліквідацыі банд, якія не падпарадкоўваюцца верхаводам бандфармаванняў ДНР і ЛНР», — сказаў прадстаўнік штаба АТА.

Нагадаем, што раней кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін выказаў занепакоенасць небяспекай вятрання на радзіму «ветлівых людзей» і «зялёных чалавечыкаў».