«Значна больш, чым ваенная аперацыя». Смяротная зграя з 1000 самалётаў вялікага маршала Артура Харыса

 У ноч на 30 траўня 1942 года была здзейснена адна з найбольш жорсткіх атак адплаты ў гісторыі Другой сусветнай вайны  — грандыёзны «План тысячы» брытанскага генерала Артура Харыса. Каралеўскія ВПС накіравалі больш за 1000 бамбавікоў у нацысцкую Германію, зраўнавашшы ўсю інфраструктуру чацвёртага па велічыні горада краіны з зямлёй.

vokladka_96.jpg

Галоўнакамандуючы бамбавальнай авіяцыяй Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл Артур Харыс з лютага 1942 года і да канца Другой сусветнай вайны меў тэарэтычна годныя ідэі аб тым, як перамагчы ў канфлікце ў найбольш хуткія тэрміны і з найменшымі стратамі для асабовага складу. Харыс разам з іншымі высокапастаўленымі асобамі, уключаючы прэм'ер-міністра Уінстана Чэрчыля, лічылі, што шырокія і працяглыя бамбаванні тэрыторый (сёння больш вядомыя як «дывановыя») супраць важных гарадоў Нямеччыны могуць прывесці да капітуляцыі агрэсара без неабходнасці правядзення наземных аперацый. 

 Артур Харыс. Фота: Royal Air Force

 Артур Харыс. Фота: Royal Air Force

Афіцэры мелі надзею, нібыта маральны дух грамадзянскага насельніцтва будзе сур'ёзна падбіты, што адмоўна паўплыве на жаданне ваяваць з Вялікабрытаніяй. Да таго ж, брытанцам было важна паказаць прэзідэнту ЗША Рузвельту, які ў гэты момант разглядаў пытанне аб скарачэнні паставак самалётаў, што бамбаванні наносяць значны ўрон Трэцяму рэйху. Варта адзначыць, гэта быў і адзіны шлях да пераносу ваеннага «пекла» з тэрыторыі ахвяры на тэрыторыю агрэсара — у той час пра наземны наступ на Нямеччыну яшчэ не магло ісці і гаворкі. 

Папярэднія аперацыі паказалі, што дзённыя бамбаванні прыносілі занадта вялікія страты тэхнікі праз напады нямецкіх знішчальнікаў і работу зенітных гармат. Да таго ж, дзённая воблачнасць была яшчэ адной перашкодай для дакладнага бамбавання вызначаных цэляў. Нанясенне ўдараў па стратэгічных, але невялікіх аб’ектах, такіх як ваенныя заводы або базы падводных лодак, аказалася беспаспяховым з дапамогай даступных у той час тэхналогій. Толькі ў выклюных выпадках снарад трапляў па неабходнай пазіцыі, у астатнім хібнасць калябалася да васьмі кіламетраў.

Грунтуючыся на ўласным досведзе, галоўнакамандуючы вырашыў, што найбольш эфектыўнай тактыкай будзе пераход да начных бамбаванняў і выбар на карысць скіду запальных бомбаў, якія выпальваюць большую плошчу зямлі. 

Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы

Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы

Тады Харыс прыдумаў «План тысячы» — і яго ўстрашальная назва цалкам адпавядала зместу. Афіцэр асабіста сабраў атрад з 1000 самалётаў для бамбавання, каб сцерці абарону праціўніка.

Ідэя заключалася ў тым, каб сабраць бамбавікі ў загадзя ўмоўленым месцы ў небе, а затым прымусіць іх масава набліжацца да цэлі ў зграі. Такім чынам афіцэр разлічваў, што нямецкія знішчальнікі ў абароне не змогуць атакаваць усю масу жалезных «птушак», што рухаліся да гарадоў нацысцкай Гераманіі. Нельга не адзначыць, што частка бамбавікоў былі адпраўлены літаральна на ўбой, прычым з выпадковым шанцаваннем выжыць альбо памерці.

 У ноч на 30 траўня 1942 года Харыс, з ухвалы Чэрчыля, здзейсніў «План тысячы самалётаў».

Пераважнай мэтай брытанскай авіяцыі быў абраны Гамбург, найбольш выгадны і прафітны для бамбавання. Галоўнакамандуючы загаддзя меў рэзервовыя варыянты кірункаў на выпадак непрадбачаных абставін. Так і здарылася: над Гамбургам у тую ноч назіралася дрэнная бачнасць праз мясцовыя ўмовы надвор'я, што прывяло да змены кірунку. 

Вылет брытанскіх бамбавікоў

Вылет брытанскіх бамбавікоў

1054 бамбавікі накіраваліся ў Кёльн — чацвёрты па велічыні горад Нямеччыны. Як адзначаў капітан групы Томас Гілберт «Хэміш» Махадзі, для Харыса гэта было сапраўднае выпрабаванне — значна больш, чым ваенная аперацыя. Сабраць такую ​​колькасць самалётаў для адной місіі было далёка не проста.

«Харыс распрацаваў гэты «План тысячы самалётаў» — ён наскроб тысячу бамбавікоў не толькі пад сваім камандаваннем, але і выпрошваў і пазычаў іх у кожнага камандавання», — дзяліўся Махадзі. Улічваючы, што ў любой аперацыі пэўная колькасць самалётаў можа сутыкнуцца з тэхнічнымі праблемамі альбо патрапіць у аварыю, у Харыса атрымалася сабраць 1086 «птушак». Галоўнакамандуючы не пачынаў налёт, пакуль не сабраў чатырохзначную лічбу. 

У налёце на Кёльн прынялі ўдзел 599 бамбавікоў «Велінгтан», «Шорт Сцірлінг» і «Хэндлі Пэйдж Галіфакс», якія добра сябе зарэкамендавалі ў мінулых аперацыях. Лепшым і зусім новым бамбавіком Каралеўскіх ВПС, усё яшчэ адносна малалікім на гэтым этапе вайны, быў чатырохматорны «Ланкастэр», здольны несці бомбавую нагрузку да 6350 кілаграм.

Авіяцыя павінна была скінуць смяротную камбінацыю з масіўных бомбаў тыпу «пячэнне» і тысяч невялікіх запальных бомбаў. Першыя былі прызначаны для таго, каб спачатку прабіваць дахі і падлогі будынкаў, а другія падалі глыбока ў абломкі, падпальваючы іх. Агулам, сёння па падобным прынцыпе працуюць касетныя снарады. 

 Аперацыя «План тысячы» самалётаў

 Аперацыя «План тысячы» самалётаў

Да таго часу, калі брытанская авіяцыя дасягнула Кёльна, яна скарацілася прыкладна на 100 самалётаў. Астатнія 900 скінулі на горад 1455 тон бомб, што сцерлі вуліцы з твару зямлі. Гарадскія пажарныя не змаглі супрацьстаяць такой колькасці запальных бомбаў, скінутых адначасова, таму ў горадзе ўтварыўся вогненны шторм. Спатрэбіўся тыдзень, каб пажары аціхлі настолькі, што брытанскія самалёты-разведчыкі змаглі зрабіць фотаздымкі нанесенай шкоды.

Каралеўскія ВПС знішчылі і пашкодзілі больш за 15 000 будынкаў і крытычную інфраструктуру, сярод якой 1500 заводаў, гарадскія электрычныя і газавыя сеткі, вадаправоды. За адну ноч без прытулку засталіся больш за 45 тысяч чалавек. Дзякуючы таму, што большасць цывільных грамадзян адправіліся ў гарадскія бамбасховішчы або падвалы сваіх дамоў, загінулі толькі 469 чалавек. 

Бамбаванне Кёльна. Малюнак: У. Крогман

Бамбаванне Кёльна. Малюнак: У. Крогман

«Тых, хто быў забіты фугаснымі бомбамі, зафіксавала ў адной позе, іх скура была шэрай, бледнага колеру, а валасы тырчалі з галавы, як драцяныя цвікі. А ад тых, хто памёр ад падпальных бомбаў, можна было знайсці толькі кавалкі касцей, якія былі сабраны ва ўмывальніках, вялікіх цынкавых ваннах. Самае жорсткае было, калі ў гэтых дамах знаходзіліся твае сябры; вы бачылі ляжачыя там косткі або ведалі, што іх косткі ляжыць пад імі», — апісавала падзеі фраў Шантрэйн з Кёльнскага Чырвонага Крыжа.

 Маштабы разбурэнняў сталі шокам нават для нямецкага вярхоўнага камандавання. Фельдмаршал Герман Герынг, кіраўнік Люфтвафэ, адмаўляўся верыць паведамленням афіцыйных асоб у Кёльне аб колькасці бамбавікоў, кінутых Каралеўствам на горад, маштабах разбурэнняў і панесеных стратах. 

Разбураны Кёльн пасля бамбавання Каралеўскімі ВПС

Разбураны Кёльн пасля бамбавання Каралеўскімі ВПС

Ці можна лічыць аперацыю паспяховай сёння? 

Што да рэзультатаў аперацыі, брытанцы палічылі іх даволі паспяховамі і працягнулі карыстацца падобнай практыкай да заканчэння вайны. Адзначалася адносна нізкая колькасць ахвяр і вельмі высокая эфектыўнасць разбурэнняў, якія спынялі функцыянаванне ваенных прадпрыемстваў і крытычнай інфраструктуры. Таксама ў дадзенай канфігурацыі назіралася скарачэнне страт авіяцыі ў параўнанні з бамбаваннем адзінкавымі групамі самалётаў.

«Напады на гарады, як і ўсякі іншы акт вайны, нетрывальныя да моманту, пакуль яны не апраўданыя стратэгічна. Але яны стратэгічна апраўданыя, паколькі маюць на мэце наблізіць канец вайны і захаваць жыцці салдат саюзнікаў… Асабіста я не лічу, што ўсе гарады, якія засталіся ў Германіі, каштуюць жыцця аднаго брытанскага грэнадзёра…», — казаў Артур Харыс. 

Брытанскія лётчыкі пасля аперацыі

Брытанскія лётчыкі пасля аперацыі

Маральны дух жыхароў горадоў былі моцна патрэпаны, але не разбураны. Як правіла, праводзіўся рамонт, і жыццё ў гарадах аднаўлялася на працягу некалькіх месяцаў. Ды і нават калі б ён быў зламаны, у таталітарнай дзяржаве, пабудаванай на гвалце, наўрад ці хтосьці мог што-небудзь зрабіць, каб паўплываць на змену палітыкі Рэйха.