Маладога Купалу ў новым біяграфічным фільме сыграе латвійскі актор
Маладога Янку Купалу ў новым біяграфічным фільме, што здымаецца цяпер на кінастудыі «Беларусьфільм», грае латвійскі актор Мікалай Шастак. Выканаўцу галоўнай ролі 31 год, ён нарадзіўся ў Латвіі і мае беларускія карані па бацьку. Акторскую адукацыю атрымаў у Расіі, жыве і працуе ў Рызе.