Маладога Купалу ў новым біяграфічным фільме сыграе латвійскі актор
Маладога Янку Купалу ў новым біяграфічным фільме, што здымаецца цяпер на кінастудыі «Беларусьфільм», грае латвійскі актор Мікалай Шастак. Выканаўцу галоўнай ролі 31 год, ён нарадзіўся ў Латвіі і мае беларускія карані па бацьку. Акторскую адукацыю атрымаў у Расіі, жыве і працуе ў Рызе.

Фота: gm-production.ru, sb.by
Здымкі фільма “Пакуль будзе неба” (працоўная назва) распачаліся ў ліпені гэтага года. Цяпер здымаюць сцэны ў восеньскіх дэкарацыях, у Азярцы, на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музей народнай архітэктуры і быту, піша sb.by
Партнёркай Мікалая Шастака на здымачнай пляцоўцы стала акторка Горкаўскага тэатра Вераніка Пляшкевіч — яна грае Паўліну Мядзёлку, музу паэта.
Паводле euroradio.fm