25 жніўня — «Купальскія чытанні»

Святкаванні 25-ай гадавіны Незалежнасці Беларусі распачнуцца конкурсам «Купальскія чытанні».


e_000503.jpg


Народны Паэт Беларусі Янка Купала — гэта той паэт і адначасна грамадска-палітычны лідар, без якога немагчыма ўявіць Беларусь. Не будзе вялікім перабольшаннем сказаць, што без Купалы не было б і Беларусі. Ягоная нацыянальна-рэвалюцыйная лірыка, драматургія і публіцыстыка — гэта тое, што стагоддзе таму сцьвердзіла беларусаў у свеце і ўзняла беларускі народ на барацьбу за сваю дзяржаву.
Таму перад пачаткам Святочнага рушання па праспекце Малады Фронт заклікае патрыётаў прыняць удзел у «Купальскія чытанні». Заклікаем выбіраць нацыянальна-патрыятычныя творы Янкі Купалы і дэкламаваць іх на памяць ці з аркуша ля помніка прароку Беларусі.
Удзел у «Купальскія чытанні» прыме нацыянальны паэт і рэвалюцыянэр Славамір Адамовіч, які будзе ўзначальваць журы конкурса і вызначыць пераможцаў чытанняў, якія атрымаюць каштоўныя падарункі ад арганізатараў мерапрыемства.
Нагадаем, што раней маладафронтаўцы выступілі з ініцыятывай правядзення «Святочнага рушаньня пад нацыянальнымі сцягамі», каб адсвяткаваць 25-ыя угодкі Абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Акцыя распачнецца 25 жніўня а 18 гадзіне ля помніка Янку Купала і пройдзе па праспекце да плошчы Незалежнасці.
У сьвяточны дзень 25 жніўня заклікаем фатаграфавацца пад Бел-чырвона-белымі сьцягамі, посціць святочныя навіны і віншаванні пад хэштэгам #незалежнасці25 Таксама далучайцеся да старонкі падзеі ў фэйзбуку Адсвяткуем свята незалежнасці разам: незалежнай Беларусі — 25!
Паводле прэс-службы Маладога Фронту