Маладафронтаўцы рыхтуюцца да Дня Незалежнасці
24 жніўня 1991 года пачалося паседжанне лёсавызначальнай сесіі Вярхоўнага савета, якая 25 жніўня спыніла дзейнасць Камуністычнай партыі БССР і абвясціла Незалежнасць Беларусі. Ужо заўтра адбудзецца святкаванне гэтай слаўнай даты нашай гісторыі.

А 18:00 ля помніка Янку Купалу пройдуць «Купальскія чытанні» пасля якіх — святочнае рушанне пад нацыянальнымі сцягамі па праспекце Незалежнасці.
У святочны дзень 25 жніўня маладафронтаўцы заклікаюць фатаграфавацца пад Бел-чырвона-белымі сцягамі, посціць святочныя навіны і віншаванні пад хэштэгам #незалежнасці25. Падрабязнасці ў суполцы ў фэйсбуку.
Паводле mfront.net