У Ізраілі адкрылі помнік Янку Купалу (відэа)
У ізраільскім горадзе Ашдодзе на плошчы Янкі Купалы ўчора ўрачыста ўсталявалі помнік класіку беларускай літаратуры Янку Купалу.

isrageo.com
Стваральнік помніка — мясцовы скульптар, рэпатрыянт з Беларусі Уладзімір Паін, які зрабіў памятны знак з мармуру і бронзы.
Радыё Свабода дублюе рэпартаж 9-га тэлеканала Ізраіля з урачыстасцяў.