Аншлаг на канцэрце Камоцкага (фота, відэа)
На канцэрце Алеся Камоцкага ў фае музея Янкі Купалы аншлаг. Патрапіць у памяшканне змаглі не ўсе жадаючыя.

Канцэрт быў прымеркаваны да прэзентацыі паэтычнага зборніка “Забірай маё лета”, а таксама адбываўся літаральна праз некалькі дзён пасля адзначэння 59-годдзя Алеся Камоцкага.
Фае музея Янкі Купалы не змагло змясціць усіх жадаючых паслухаць Алесевы песні.
Павіншаваць паэта і барда, а таксама стаць поруч з Алесем на імправізаванай сцэне і зрабіць свой унёсак у стварэнне музычнага свята прыйшлі Кася Камоцкая, Алеся Сівохіна, Іна Перасецкайя-Малаковіч, капэла Алеся Лася ды іншыя творцы.
Выканаўцаў надзвычай цёпла прымалі гледачы. Сяброўская, прыязная атмасфера панавала ў музеі больш за дзве гадзіны.


Капэла Алеся Лася

Іна Перасецкайя-Малаковіч

