Галоўны камуніст Беларусі: Купала і Колас падтрымлівалі савецкую ўладу

Каля помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску сёння прайшла акцыя да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, арганізаваная Камуністычнай партыяй Беларусі (КПБ).



skolasom.jpg

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля тысячы чалавек: лідары КПБ, паслы Кубы і В'етнама, прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Мінгарвыканкама, БРСМ, піянерскіх арганізацый, сталічнага кадэцкага вучылішча, студэнты і школьнікі. На акцыі таксама прысутнічалі студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, якія распавялі БелаПАН, што прадстаўляюць таксама БРСМ і прыйшлі на акцыю «па жаданні».
Удзельнікі акцыі ўсклалі да помніка Леніну вянкі і кветкі пад акампанемент ваеннага аркестра.
Як адзначыў лідар КПБ і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка, 7 лістапада — важнае для краіны свята, бо менавіта ў гады савецкай улады «ствараліся фабрыкі, заводы, прадпрыемствы, актыўна развівалася адукацыйная палітыка».
«Мы як гісторыкі ведаем перыяд беларусізацыі, калі актыўна падтрымлівалася нацыянальная беларуская школа, мова, культура, быў неверагодны ўсплёск культурнага развіцця. Такія майстры мастацтва, як Якуб Колас і Янка Купала, падтрымлівалі савецкую ўладу», - адзначыў ён.
Прайшла сёння таксама акцыя апазіцыйнай партыі «Справядлівы свет». Яна сабрала на Плошчы Незалежнасці 50 чалавек.
БелаПАН