Youtube заблакаваў фільм «Купала» — за парушэнне аўтарскіх правоў

Сервіс Youtube заблакаваў фільм «Купала» — за парушэнне аўтарскіх правоў. Скаргу падаў «Беларусьфільм» як праваўладальнік кінастужкі, піша «Еўрарадыё».

kupala_3.jpg

Біяграфічны мастацкі фільм «Купала» быў «зліты» ў Інтэрнет у верасні 2020-га — у чарнавой версіі, па-пірацку. У лістападзе таго ж года прэм'ера стужкі адбылася ў Маскве.
Беларускія гледачы дагэтуль так і не пабачылі адзін з самых шумных за апошнія гады кінапраектаў «Беларусьфільма». Калі ў іх з'явіцца магчымасць пабачыць фільм афіцыйна, прагназаваць складана.