Паводле openweathermap.org
Агулам знойдзена 127 публікацый з тэгам «Назіранне»
Скаргі на неўключэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі адхіляюцца па ўсёй краіне
6 верасня па краіне прайшоў разгляд шэрагу грамадзянскіх спраў па скаргах апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. Скаргі падавалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, «Руху "За Свабоду» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Чаго чакаць ад парламенцкіх выбараў-2019?
Парламенцкія выбары-2019 у васьмі пытаннях і адказах праваабаронцаў.
У чаканні «Вакханаліі–2019»
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў нам аж паўтара года перадвыбарчай «вакханаліі». Абазнаныя ў беларускіх рэаліях людзі зрабілі выснову: гэта якраз той выпадак, калі кіраўнік краіны кажа тое, што думае. Але ж па выбарчым календары ў нас парламенцкія і прэзідэнцкія выбары прыпадаюць на 2020 год. Значыць, нейкая палітычная кампанія пачнецца раней, чым плануецца?
Цырк за дротам, або Як я назіраў за «выбарамі»
Наш карэспандэнт правёў усе шэсць дзён галасавання на адной з самых скандальных акруг Мінска ў якасці назіральніка. Як жа гэтая «кухня» выглядае з пункту гледжання тых, хто ў ёй варыцца?
Фальсіфікацыя «ў прамысловых маштабах»
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч лічыць, што прайшоўшая кампанія па выбарах ў мясцовыя Саветы, нягледзячы на ўсю яе нязначнасць, была самай горшай кампаніяй за тыя гады, калі ён займаецца назіраннем. А займаецца ён ужо 15 гадоў.
Назіральнікі: афіцыйныя лічбы яўкі выбаршчыкаў адрозніваюцца з нашымі месцамі на 650 чалавек
Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. На працягу пяці дзён датэрміновага галасавання незалежныя назіральнікі кампаніі «Права выбару» працавалі на 151 участку і падрыхтавалі 142 скаргі.
Жодзіна. Назіральнік сумняецца ў правільнасці праверкі падпісных аркушаў
Назіральнік Аляксей Лапіцкі мае сумневы наконт сапраўднасці некаторых подпісаў на падпісных аркушах у Жодзіна.
Праваабаронцы пачалі назіранне за выбарамі
Чарговыя мясцовыя выбары пройдуць па старым выбарчым заканадаўстве. Пра гэта 16 лістапада распавялі журналістам каардынатары кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Адлічылі за перадачу брату?
Гэты ліст даслаў у рэдакцыю «НЧ» ужо былы студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна Арцём Кавалёў. Прыводзім яго змест цалкам. Але з каментарамі.
Дзяніс Садоўскі: АБСЕ выбары не прызнала — пра што размова?
Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», адзін з кіраўнікоў кампаніі назірання «Права выбару» Дзяніс Садоўскі адзначае, што выніковая справаздача АБСЕ пра парламенцкія выбары ў Беларусі з’яўляецца даволі ўзважанай і дакладна дэманструе асноўныя факты фальсіфікацый і маніпуляцый з вынікамі выбараў.
АБСЕ: 20% назіральнікаў не мелі магчымасці бачыць падлік галасоў
Гэта была ціхая кампанія, многія рэкамендацыі АБСЕ не былі выкананыя. Так ацаніла ў інтэрв'ю БелаПАН парламенцкія выбары, што прайшлі 11 верасня ў Беларусі, кіраўнік назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Тана дэ Зулуета.
Выбары: назіранні назіральніка
Апошняя выбарчая кампанія і арганізацыя галасавання хутчэй дэлегітымізуюць уладу ў вачах тых, хто меў хоць якое дачыненне да выбараў у якасці назіральніка, даверанай асобы кандыдата, журналіста, сябра камісіі, удзельніка «каруселі».
Займальная арыфметыка ад выбарчай камісіі (відэа)
Старшыня выбарчай камісіі № 607 Каліноўскай акругі 108 Аксана Васілец агучвае прамежкавыя вынікі падліку галасоў па тром відам галасавання (датэрміновае, на даму і асноўнае). Але нешта з матэматыкай пайшло не так, пра што сведчыць выніковы пратакол.
Назіральніка Леаніда Кулакова асудзілі на трое сутак
Леаніда Кулакова, назіральніка кампаніі незалежнага назірання «Права выбару», затрыманага 11 верасня, асудзілі на трое сутак.
«Права выбару»: выбары былі як ніколі брудныя
На прэс-канферэнцыі «Права выбару» адзначыла: выбары ў Палату прадстаўнікоў праходзілі з грубымі парушэннямі нацыянальнага заканадаўства і міжнародных стандартаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»: гэта самая горшая кампанія
Прэс-канферэнцыі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» нагадваюць гульню ў добрага і злога паліцэйскіх. Кіраўнік БХК Алег Гулак заўсёды шукае пазітыў у выбарчых кампаніях. У ролі «злога паліцэйскага» гэтым разам выступіў юрыст Уладзімір Лабковіч.
«За справядлівыя выбары»: вынікі выбараў не адпавядаюць волевыяўленню грамадзян
«За справядлівыя выбары» выдалі грунтоўную справаздачу ў стылі міжнародных назіральнікаў.
Затрыманы назіральнік Пётр Маркелаў (+відэа)
"Затрымалі назіральніка Пятра Маркелава, спачатку выдаліўшы з участку 347. Пятро патрабаваў, каб падазроныя асобы паказвалі, дзе яны прапісаныя. А зараз уся камісія прагаласавала, каб выдаліць усіх назіральнікаў і журналістаў, прысутных на ўчастку", — паведаміў у Фэйсбуку Алесь Лагвінец.
Выбаркам не задаволіў скаргу Губарэвіча на прымусовае галасаванне студэнтаў
Выбарчая камісія Каліноўскай 108 акругі адмовіла ў задавальненні скаргі кандыдата ў дэпутаты, першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча на прымусовае датэрміновае галасаванне на ўчастку № 637.
Розніца паміж звесткамі камісій і назіральнікаў наконт яўкі — на большасці ўчасткаў
Розніца паміж звесткамі ўчастковых выбарчых камісій і назіральнікаў аб яўцы зафіксаваная на 50,7% выбарчых участках, на якіх ажыццяўлялася назіранне, гаворыцца ў справаздачы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паводле вынікаў назірання за датэрміновым галасаваннем у трэці дзень.
19-08-2022
9 файных кніг ад «Янушкевіча», якія калі-небудзь абавязкова дойдуць да чытачоў
Расійскі наступ пагражае перайсці ў катэгорыю адмоўных велічынь
Ва Украіне дазволілі некаторым мужчынам выезд за мяжу, але ёсць умовы
Агароднікі атрымалі «падарунак» ад улад да сезона
«Сіметрычнага адказу» не будзе». Вялікабрытанія пакідае свайго пасла ў Беларусі
У Харкаве адкрылі першы прыпынак-сховіша. Фота
Пакаранне за святкаванне Купалля без дазволу
Вяртаньне фэміністкі, якая пакрыўдзіла самога Мантэск'ё
ЕС далучыўся да справы наконт «генацыду» ў Міжнародным судзе ААН
Аблава на вулічных музыкаў: на Зыбіцкай забралі адразу тры гурты