Улады плануюць шырокамаштабную правакацыю супраць незалежнага назірання (фота)

Ідэалогі ствараюць сетку «назіральнікаў» дзеля арганізацыі правакацый супраць незалежных назіральнікаў і распаўсюду хлусні пра нібыта справядлівыя выбары для міжнародных назіральнікаў. З гэтай мэтай па ўсіх гарадах Беларусі праводзяцца сустрэчы ідэолагаў са служачымі ЖЭСаў, супрацоўнікамі Мінадукацыі, паведамляе прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

«Дзеянні праплачаных ідэолагаў недапушчальныя. Па сутнасці, у дадатак да сістэмы фальсіфікацыі выбараў выбарчымі камісіямі сёлета ствараецца сетка праўладных правакатараў. Мэты, выкладзеныя ў іх метадычках, не маюць нічога агульнага з мэтамі назірання. Іх мэтамі адразу пазначана садзейнічанне выбарчай камісіі. Ва ўзорах скаргаў, якія раздаюцца «назіральнікам», ужо ўпісаныя ўзоры заяваў у пракуратуру на незалежных назіральнікаў па надуманых прычынах. Па сутнасці, улады плануюць шырокамштабную правакацыю супраць сістэмы незалежнага назірання ў Беларусі», — адзначыў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.
«Мы будзем звяртацца ў міжнародныя інстанцыі, у суды, будзем даводзіць гэта да міжнародных назіральнікаў ад АБСЕ. Мы будзем патрабаваць расследавання гэтай справы, высвятлення, на якой падставе і на чые грошы фінансуюцца правакатары, выдаецца дапаможная літаратура для іх», — заявіў ён. 
«Адзіны спосаб супрацьдзеяння гэтаму — масавае незалежнае дэмакратычнае назіранне. Таму заклікаю ўсіх грамадзян Беларусі далучацца да незалежнага назірання. Наша галоўная задача — фіксацыя яўкі і недапушчэнне легітымацыі дзейнага рэжыму. Беларусы вартыя свабодных і незалежных выбараў», - падкрэсліў сустаршыня БХД. 
Прапануем вашай увазе старонкі з «Даведніка назіральніка» ад улады, які беларускія хрысціянскія дэмакраты дасылаюць з рэгіёнаў:

1442527253_glanaya_sakcha.jpg


1442527264_mazhdunarodnym_1.jpg


1442527294_at_o_narushenii_nablyuktelya(2).jpg