Генпракуратура Беларусі абяцае падумаць над беларускамоўнай версіяй свайго сайту
Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Алесь Кутасаў атрымаў адказ на свой зварот у Генеральную пракуратуру Беларусі з прычыны адсутнасці беларускамоўнай версіі сайту, так як ёсць версіі на рускай і англійскай мовах.
![1442397652_85aa0_clip_243kb.jpg 1442397652_85aa0_clip_243kb.jpg](/img/v1/news/full/1442397652_85aa0_clip_243kb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“У цяперашні час працягваецца працы па ўдасканальванні афіцыйнага Інтэрнэт-сайта Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У ходзе выканання гэтых мерапрыемстваў будуць разгледжаны Вашы
пажаданні аб стварэнні беларускамоўнай версіі сайта”, — гаворыцца ў адказе за подпісам прэс-сакратара Генпракуратуры Пятра Кісялёва.