БДІПЧ АБСЕ прыняло запрашэнне назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі

У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ атрымалі запрашэнне назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, паведамілі БелаПАН у прэс-службе БДІПЧ. Бюро мае намер накіраваць у краіну сваю місію.

000020_34960_big.jpg


Згодна з прынятай практыкай, звычайна адразу пасля атрымання запрашэння назіраць за выбарамі БДІПЧ адпраўляе ацэначную місію, якая затым робіць рэкамендацыі адносна таго, ці трэба накіроўваць назіральную місію і якая павінна быць яе колькасць.
Аднак у прэс-службе растлумачылі, што, паколькі парламенцкія выбары праходзяць менш чым праз год пасля прэзідэнцкіх выбараў, у Бюро будуць кіравацца высновамі ацэначнай місіі, якая наведвала Беларусь мінулым летам.
Пакуль невядомая дакладная дата прыбыцця ў Беларусь місіі для назірання за парламенцкімі выбарамі. Звычайна яна прыязджае за шэсць-восем тыдняў да даты іх правядзення, зазначылі ў прэс-службе.
Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН