Мясцовыя ўлады пачалі ціск на аўтара хіта «Я з вёскі»

У краіне стартавала перадвыбарчая кампанія ў Палату прадстаўнікоў. З самага пачатку апазіцыя заяўляе аб парушэннях дэмакратычных працэдур.

maxresdefault_659x400.jpg

Фота: svaboda.org

 

Так, у пасёлку Акцябрскі, які на ўсю краіну праславіў хіт Ксеніі Дзягелькі, мясцовыя ўлады пачалі ціск на апазіцыйнага кандыдата.

 

Улады дэманстратыўна заціскаюць кандыдатаў з вялікай падтрымкай, — гаворыць старшыня Партыі АГП Анатоль Лябедзька. Ужо пайшоў ціск. Я маю на ўвазе Андрэя Павука, блогера з Акцябрскага, у якога забралі магчымасць працаваць. Ён — індывідуальны прадпрымальнік. У яго было сваё фотаатэлье, і зараз пасля яго заяў, што ён будзе ўдзельнічаць у перадвыбарчай кампаніі і будзе часткай правацэнтрысцкага спіску, на яго пайшоў моцны накат".

 

Чалавека фактычна паставілі перад фактам — ці выбары ці праца”, — зазначыў Анатоль Лябедзька.

 

Блогер Андрэй Павук з’яўляецца па сумяшчальніцтву былым мастацкім кіраўніком скандальнавядомай Ксеніі Дзягелькі.

 

Хіт “Я з вёскі” набраў у 2012 годзе больш за мільён праглядаў на папулярным відэасэрвісе youtube.

 

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя