Апазіцыя плануе выставіць 195 кандыдатаў у 110 акругах
Апазіцыя плануе выставіць 195 кандыдатаў у 110 акругах на выбарах у Палату прадстаўнікоў у верасні 2016 года. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску кампаніі назірання «Права выбару-2016» намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра ўсю беларускую апазіцыю. Губарэвіч прызнае, што невядома, колькі чалавек у выніку будзе зарэгістравана.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня. Яны ўпершыню пройдуць у адзін тур — пераможа той з кандыдатаў, які набярэ хаця б на адзін голас больш, чым яго канкурэнт.Паводле Еўрарадыё