У Мінску можа з'явіцца сістэма рэзідэнтнага дазвола на паркоўку ў дварах
У Мінску прапрацоўваюць пытанне афармлення рэзідэнтных дазволаў на паркоўку ў дварах жылых дамоў.
Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік галоўнага інжынера ўнітарнага прадпрыемства «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Аляксандр Ліштван.
«Рэзідэнтны дазвол дзейнічае ў дварах, якія не абсталяваны зачыняльнымі ўстройствамі. Аформіць
яго можна за сімвалічную плату жыльцам дома. Гэта дасць магчымасць ім
паркавацца каля дома на працягу года бясплатна. Нумарныя знакі аўтамабіляў,
якія атрымалі дазвол, унясуць у спецыяльную базу, дзякуючы чаму кантралёры
змогуць "бачыць" тых, хто заняў сваё месца», — сказаў Аляксандр
Ліштван.
Аўтааматарам, якія збеглі з платнай стаянкі ў суседнія двары, будуць выпісвацца
штрафы. Пілотны праект па ўкараненні такой сістэмы паркоўкі ў дварах плануецца
рэалізаваць да канца бягучага года ў адным з невялікіх мікрараёнаў Мінска.
Паводле БелТА