Амаль траціна расіян дапускае прымяненне катаванняў сілавікамі

Траціна расіянў дапускае прымяненне катаванняў, і з імі сутыкаўся кожны дзесяты апытаны, высветлілі ў расійскім аналітычным цэнтры «Лявада».

TASS/ZUMA

TASS/ZUMA

Па замове праваабарончага Камітэта супраць катаванняў аналітыкі апыталі 3400 чалавек у 53 рэгіёнах, вынікі апытання прыведзеныя на сайце заказчыка.
Паводле дадзеных апытання, у канфліктныя сітуацыі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў траплялі чвэрць расіян. Сярод тых, хто канфліктаваў з сілавікамі шматкроць, рэальным пагрозам гвалту або гвалту падвяргаліся 61% апытаных.
Аднак і тыя расіяне, хто рэдка ці толькі аднойчы ўступілі ў канфлікт з сілавікамі, у трэці выпадкаў (35%) сутыкнуліся з гвалтам ці пагрозамі.
Большасць рэспандэнтаў, якія заявілі пра гвалт, падвергліся яму пры затрыманні, высвятленні асобы і на допыце. Сярод рэспандэнтаў, якія адзначылі досвед канфліктных сітуацый з сілавікамі, 63% пацярпелых — мужчыны і 37% — жанчыны.
Негатыўнае стаўленне да супрацоўнікаў паліцыі значна падвышаецца ў выпадку, калі апытваны ўступаў з імі ў канфлікт. Так, у сярэднім па выбарцы да супрацоўнікаў паліцыі ставяцца насцярожана 39% апытаных, а сярод канфліктаваных з імі — ужо 62%.
Як адзначаецца ў даследаванні, пагрозе гвалту з боку сілавікоў больш за ўсё схільныя мужчыны 25-55 гадоў з сярэднім узроўнем адукацыі і ніжэй, якія жывуць у невялікіх гарадах.
У цэлым кожны дзясяты апытаны расіянін сутыкаўся з катаваннямі. У палове выпадкаў сілавікі, па заяве затрыманых, катавалі іх з мэтай выбіць прызнанне віны або іншую інфармацыю. У траціне выпадкаў іх падвяргалі гвалту для пакарання. 75% тых, хто заявілі пра катаванні, растлумачылі, што гвалт ужываўся для прыніжэння і запалохвання.
Кожны чацвёрты расіянін, які перажыў катаванні, казаў, што паліцыя аказвала ціск на іх сваякоў. У палове выпадкаў катаванні таксама ўжываліся і да сваякоў затрыманых.
Недапушчальнымі катаванні лічаць каля 60% апытаных. Амаль 30% дапусцілі прымяненне катаванняў у выключных выпадках, напрыклад, дзеля выратавання чужога жыцця або ў адносінах да тых, хто ўчыніў цяжкае гвалтоўнае злачынства. 39% удзельнікаў апытання лічаць, што барацьба з катаваннямі ударыць па раскрывальнасці злачынстваў.
У красавіку гэтага года ў расійскай генпракуратуры заявілі аб масавых выпадках незаконнага прымянення фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў супрацоўнікамі ФСВП. Парушэнні знайшлі ў кожным другім суб'екце, 70% з іх — у папраўчых калоніях.
Беларускія праваабаронцы таксама неаднойчы заяўлялі пра наяўнасць катаванняў у нашай краіне.
Сёння, 26 чэрвеня, адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. У гэты дзень у 1987 годзе набыла моц Канвенцыя ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. 
Паводле bbc.com