Аўстралійцы пачнуць друкаваць выбухоўку

Аўстралйскія кампаніі DST і DefendTex заняліся сумеснай распрацоўкай адытыўнай тэхналогіі, у якой у якасці матэрыялу для трохмернага друку будуць выкарыстоўвацца выбуховыя рэчывы. Як паведамляе Defense Aerospace, усе працы па праекце плануецца скончыць на працягу бліжэйшых двух гадоў.

fire_1.jpg

Выбуховыя рэчывы па сваім фізічным стане дзеляцца на восем асноўных відаў: газападобныя, вадкія, гелі, завісі, эмульсіі, цвёрдыя, пластычныя і эластычныя. Для ваенных мэтаў звычайна выкарыстоўваюцца выбуховыя рэчывы апошніх трох тыпаў. Выбуховыя рэчывы фармуюцца і пакуюцца на заводзе.
Па словах міністра абароннай прамысловасці Аўстраліі Крыстафера Пайна, трохмерны друк дазволіць спрасціць вытворчасць зарадаў выбуховых рэчываў, уключаючы цвёрдапаліўныя зборкі для ракет. Пры гэтым адытыўная тэхналогіі могуць дазволіць вырабляць выбухоўку з палепшанымі ўласцівасцямі. Іншыя падрабязнасці аб праекце пакуль невядомыя.
У сакавіку мінулага года Навукова-даследчы цэнтр ўзбраенняў Арміі ЗША правёў выпрабаванні надрукаванай з дапамогай 3D-друкаркі гранаты, якой стрэлілі з надрукаванага гранатамёта. Мэтай выпрабаванняў была спроба паказаць, што развіццё тэхналогій трохмернага друку дасягнула той стадыі, калі яны могуць быць выкарыстаны для праектавання і вырабу надзейных зброевых сістэм.
Для друку гранатамёта і гранат да яго вайсковыя даследчыкі выкарыстоўвалі некалькі тэхналогій трохмернага друку: непасрэднае металічнае лазернае спяканне, друк з пластыка і адліўку пластыка ў васковыя формы. У якасці асновы даследнікі ўзялі стандартны армейскі ручны гранатамёт M203A1 калібра 40 міліметраў і вучэбную гранату M781 да яго. Выпрабаванні прайшлі паспяхова.
Паводле nplus1.ru