Blue Origin паказала карабель для касмічных турыстаў
Аэракасмічная кампанія Blue Origin апублікавала першыя фатаграфіі інтэр'еру пілатуемай версіі карабля New Shepard.
Blue Origin — прыватная аэракасмічная кампанія, якая ўпершыню вертыкальна пасадзіла для паўторнага выкарыстання ракету-носьбіт, які пабываў у космасе. Першы запуск адбыўся 24 лістапада 2015 г. — тады New Shepard падняўся на вышыню 100 кіламетраў 534 метра. Blue Origin плануе выкарыстаць New Shepard для касмічнага турызму. Пакуль што дакладная цана палёту ў космас працягласцю каля 10 хвілін не паведамляецца, аднак Ars Technica мяркуе, што кошт палёту для аднаго турыста складзе ад 100 да 200 тысяч даляраў. Першы пілатуемы палёт запланаваны на 2018 год.
На апублікаваных здымках ўпершыню паказана не выпрабавальная, а пасажырская версія карабля New Shepard. Мяркуючы па фатаграфіях, Blue Origin плануе засяродзіцца менавіта на камфорце турыстаў, а не на максімальнай колькасці пасажыраў — у кожнага ўдзельніка палёту ўласнае асобна стаячае крэсла, насупраць якога знаходзіцца вялікі ілюмінатар. Для параўнання шчыльнасці пасадкі можна зірнуць на інтэр'ер іншага сучаснага пілатуемага карабля — Crew Dragon, які распрацавала SpaceX для дастаўкі касманаўтаў на МКС.
Blue Origin ўжо неаднаразова тэставала ракету New Shepard. У агульнай складанасці New Shepard лётала ў космас чатыры разы, а паспяхова ўзлятала і садзілася пяць разоў. Падчас чацвёртага запуску паспяхова выпрабаваны рэжым аварыйнай пасадкі капсулы ў выпадку адмовы аднаго з трох парашутаў, а падчас пятага тэставага запуску ракеты New Shepard прайшлі выпрабаванні сістэмы аварыйнага выратавання экіпажа і пасажыраў. Пасля пятага прызямлення ракеты прадстаўнікі Blue Origin заявілі, што спрацаванне САС магло пашкодзіць ракету, таму для яе пяты запуск, нягледзячы на паспяховае прызямленне, стаў апошнім.
Існуюць і іншыя праекты шматразовых субарбітальных касмічных караблёў. Напрыклад, касмічны субарбітальны карабель VSS Unity, другі з серыі SpaceShipTwo, ужо праходзіць лётныя выпрабаванні.
Таксама вядома, што Кітай мае намер пабудаваць 20-мясцовы субарбітальны ракетаплан, прызначаны для касмічнага турызму. Акрамя таго, у 2016 годзе планавалася выпрабаваць новы амерыканскі карабель Lynx, аднак затым тэрміны ссунуліся і на дадзены момант невядома, калі менавіта адбудуцца выпрабаванні.
Паводле nplus1.ru