Ці чакаць ісламізацыі Паўночнага Кіпру?

Мустафа Акынджы, кіраўнік рэспублікі Паўночнага Кіпру — самаабвешчанай дзяржавы, якую прызнае толькі Турцыя, — пасварыўся са сваім патронам.

Мустафа Акынджы

Мустафа Акынджы

Паўночны Кіпр, паўстаў, па сутнасці, дзякуючы турэцкім войскам, якія ў 1974 годзе захапілі частку Кіпра. Дзяржава моцна залежыць ад эканамічнай дапамогі Анкары. Але зараз паміж туркамі і туркамі-кіпрыётамі прабегла чорная котка. Усё праз новы курс Таіпа Эрдагана, які нядаўна пераабраўся на пасаду прэзідэнта.

Турэцкі гарант нават не хавае, што збіраецца кіраваць у аўтакратычным стылі, і да таго ж прасоўваць каштоўнасці ісламу, у тым ліку і на Паўночным Кіпры. Пра гэта ён асабіста засведчыў падчас візіту на Кіпр на гэтым тыдні, адчыніўшы вялікую мячэць.

Візіт Эрдагана выклікаў вялікі рэзананс, паколькі ісламізацыя супярэчыць больш свецкаму ладу жыцця турак-кіпрыётаў (тут, напрыклад, лічыцца цалкам нармальным ужываць алкаголь).

Пытанне — ці рызыкнуць Мустафа Акынджы і мясцовая супольнасць супярэчыць спонсарам? Большасць палітолагаў мяркуюць, што ісламізацыі не пазбегнуць, хаця б праз прысутнасць на поўначы вострава 45-тысячнага гарнізону турэцкіх вайскоўцаў. Акрамя таго, тутэйшыя ўжо не могуць уявіць жыцця без субсідый з Турцыі. Іншыя заклікаюць Акынджы абараняць свецкія прынцыпы туркаў-кіпрыётаў.

Не выключана, што Акынджы можа таксама фарсіраваць працэс аб’яднання з Паўднёвым Кіпрам. Аднак зрабіць гэта будзе цяжка. Апошнія спробы перамоў з Нікасіяй на гэты конт мелі месца ў 2015-м, аднак скончыліся тупіком.