Цягам года ва Украіне загінулі 8 супрацоўнікаў СМІ

118 журналістаў і работнікаў медыя загінулі ў 2014 годзе, больш за ўсё забойстваў адбылося ў Пакістане і Сірыі, гаворыцца ў дакладзе Міжнароднай федэрацыі журналістаў (МФЖ).



zurnalist_na_vojnie.jpg

Сёлета было на 13 смерцяў больш, чым летась.
Міжнародная федэрацыя журналістаў заяўляе, што адной з прычынаў гібелі журналістаў ў 2014 годзе сталі "бяздумныя атакі" на журналістаў і работнікаў СМІ ў канфліктных зонах, як ва Украіне, так і ў сектары Газа. Раней іншая міжнародная арганізацыя, "Рэпарцёры без межаў", унесла Украіну ў пяцёрку самых небяспечных для журналістаў краінаў.
Міжнародная федэрацыя журналістаў другі год запар называе Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён небяспечным для працы журналістаў. Тут у гэтым годзе загінулі 35 журналістаў.
На Блізкім Усходзе жыцці страціў 31 медыйшчык, у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы - 26, у Афрыцы - 17.
У Еўропе было зафіксавана дзевяць гвалтоўных смерцяў работнікаў СМІ: восем журналістаў загінулі ва Украіне і адзін — у Расіі.
Найбольш небяспечнай краінай для журналістаў называюць Пакістан, дзе забілі 14 журналістаў. У Сірыі забілі 12 журналістаў, у Афганістане і ў Палестыне — па дзевяць.
У Іраку і ва Украіне ў гэтым годзе загінула аднолькавая колькасць работнікаў СМІ — па восем. У прыватнасці, у Кіеве ў лютым падчас падзей Майдана загінуў журналіст газеты "Весці" Вячаслаў Ярэма.
На Данбасе, дзе працягваецца канфлікт, загінулі сем журналістаў. Сярод іх — італьянец Андрэа Рокелле і яго перакладчык Андрэй Міронаў, расійскія тэлежурналісты і фатограф, а таксама работнікі СМІ з Данецка.
Федэрацыя заяўляе, што апублікаваныя лічбы ёсць напамінам пра сур'ёзнасць бяспекі крызісу для СМІ. МФЖ таксама звяртаецца да кіраўніцтва краін з просьбай зрабіць прыярытэтнай бяспеку журналістаў.
Прэзідэнт федэрацыі Джым Бумела падкрэсліў, што пагрозы, з якімі сутыкаюцца журналісты, накіраваныя не толькі на абмежаванне інфармацыі, але і выкарыстоўваюцца як рычагі для вялікіх выкупаў і палітычных саступак шляхам гвалту.
"Як вынік, некаторыя медыяарганізацыі стаміліся адпраўляць журналістаў у ваенныя зоны і нават выкарыстоўваць матэрыял, сабраны фрылансерамі ў гэтых зонах, з-за страху за іх бяспеку. Адсутнасць паляпшэння ў пытаннях бяспекі для медыя негатыўна паўплывае на асвятленне вайны, якое будзе абмежаваным з-за адсутнасці незалежных сведак" , — сказаў спадар Бумела.
Жорсткае публічнае абезгалоўліванне фрылансераў, якое здзейснілі баевікі "Ісламскай дзяржавы", на думку МФЖ, павінна змяніць стаўленне ўладаў  краін да абароны журналістаў. BBC