Дасье ў карыкатурах: Бітва за «чорнае» мора
У Германіі рэзка абвастрылася пытанне аб тым, хто захопіць кіраўніцтва краінай пасля зыходу Ангелы Меркель, якая знаходзіцца на чале германскага ўрада ўжо 18 гадоў. Паколькі партыйным колерам Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюза (CDU) з'яўляецца «чорны», унутрыпартыйная барацьба за лідарства атрымала назву «Бітва за чорнае мора».

Малюнак выдання Kriticshe Netzwerk
Кандыдатам нумар адзін на пост кіраўніка CDU лічыцца 64-гадовы Фрыдрых Мерц. У снежні 2018-га ён прайграў на партыйных зборах Анегрэт Крамп-Каррэнбаўэр (АКК) — афіцыйнай пераемніцы Ангелы Меркель. Здавалася, палітычная песня Фрыдрыха спета. Аднак неўзабаве стала відавочным, што Аннегрэт — не зусім адэкватная замена фраў Меркель. Ёй бракуе лідарскіх якасцяў, аўтарытэту і харызмы.
Апошнюю кропку паставіў нядаўні скандал у Цюрынгіі. Тут мясцовае кіраўніцтва CDU насуперак інструкцыям кіраўніцтва ўступіла ў перамовы з права-папулістамі з Альтэрнатывы для Германіі (AfD). У выніку скандал у Цюрынгіі давялося вырашаць асабіста канцлеру. Аднак была позна. Пачаўся каскад адставак партфункцыянераў — ад мясцовых да цэнтральных. У выніку напісала «па асабістаму» і АКК. Эфект даміно цюрынгскага скандалу выяўлены на малюнку аўстрыйскага мастака Мар’яна Каменскі.

Хаос унутры партыі дапамог Мерцу зноў стаць кандыдатам нумар адзін на пост партыйнага старшыні, што дае яму шансы ўзначаліць урад. Безумоўна, гэта аплявуха для Меркель. Фрыдрых і Ангела заўжды былі ідэйнымі антаганістамі. На пачатку стагоддзя Меркель дабілася адстаўкі Мерца з пасады лідара фракцыі, паколькі той крытыкаваў яе курс на ператварэнне CDU ў партыю цэнтра. Сёння Фрыдрых Мерц вяртаецца ў вялікую палітыку пад тымі ж антымеркельскімі лозунгамі. Яго рэнамэ заўзятага праціўніка Ангелы і АКК выявіў карыкатурыст выдання Cicero. На малюнку Мерц запускае навагодні салют ракетамі ў выглядзе сваіх апанентаў.

Заканамернае пытанне — што нясе немцам канцлерства Мерца? Перш за ўсё, перагляд сацыяльнай мадэлі. Мерц выхадзец з вельмі буйнога бізнесу — працаваў у юрыдычнай фірме, выконваў шматлікія кансультацыйныя і кантрольныя функцыі ў шэрагу канцэрнаў. Сам з'яўляецца саўладальнікам некалькі фірмаў. Не дзіўна, што Фрыдрых выступае за радыкальнае зніжэнне падаткаў для бізнесу як спосаб ажыўлення нямецкай эканомікі. Нездарма ён карыстаецца шырокай падтрымкай у дзелавых колах і ў кансерватыўнай фракцыі партыі. Таму некаторыя асцерагаюцца, што прыход Мерца паставіць краіну пад кантроль буйных прадпрымальнікаў. Так часопіс Local Соmpas адлюстраваў Мерца ў выглядзе агрэсіўнага бізнес-сцярвятніка.

Шмат у каго выклікае заклапочанасць той факт, што Мерц фліртуе з права-папулізмам і ксенафобіяй. У 2000 годзе ён зноў увёў у публічныя дэбаты тэрмін leitkultur — «вядучая культура». У гэтым кантэксце ён раскрытыкаваў традыцыйныя забабоны мусульман, запатрабаваў, каб яны «прынялі нашы каштоўнасці і звычкі». Пазней Мерц патрабаваў ад тых, хто прыязджае ў ФРГ, «прызнаць наш набор каштоўнасцяў і нашу перакананасць у адкрытым, ліберальным грамадстве». Сам палітык кажа, што такім чынам хоча затармазіць зыход электарату CDU да правых папулістаў. Аднак яго крытыкамі гэта разглядаецца як легалізацыя правага дыскурсу і нават стварэнне падмурку для блока з AfD На карыкатуры выдання Neue Frankfuter Presse Мерц падкідвае дроўцаў на карысць Альтэрнатывы.

Хоць Мерц і абяцае альтэрнатыву курсу Меркель, яго праграма вельмі супярэчлівая. Напрыклад, ён пазіцыянуе сябе прыхільнікам еўрапейскай інтэграцыі. Аж да таго, што ён выступае за стварэнне агульнаеўрапейскай арміі, пашырэння ролі Еўрапейскага парламента і ўвядзення еўрапейскага страхавання па беспрацоўі. Але таксама вядома, што ён звязаны з амерыканскім бізнесам, які не зацікаўлены ў моцным эканамічным і палітычным суверэнітэце ЕС. У гэтым плане не выключана, што Мерц вымушаны будзе мімаволі працягваць цяперашні больш-менш паслядоўны курс Ангелы. На думку брытанскага The Еconomist, сам Мерц яшчэ не ўяўляе, што яго чакае на пасадзе канцлера, цалкам аддаючыся марам пра сваю будучую кадэнцыю.

Тым часам, многія немцы ўжо пачынаюць баяцца прыходу да ўлады Мерца. Левыя і лібералы нават прысвоілі палітыку тытул «Галоўны антыдэмакрат». Сярод праціўнікаў Мерца таксама мастак па мянушцы Schwarwell. Персанажы яго малюнка не могуць разабрацца, што жудасней — эпідэмія каронавіруса або прэм’ерства Мерца? Таксама слаба верыцца, што сама Меркель дазволіць свайму заўзятаму крытыку так проста захапіць штурвал кіраўніцтва партыяй і краіны. Нарэшце, ёсць яшчэ адна акалічнасць. Як іранізуе нямецкі часопіс Der Spiegel, магчыма, Германія ўжо не гатовая да мужчыны на пасадзе федэральнага канцлера?
