ЕС кідае выклік расійскай дэзінфармацыі

У пачатку снежня Еўрапейская камісія прыняла «План дзеянняў па барацьбе з дэзінфармацыяй», які, па задуме аўтараў, павінен стаць практычным інструментам для забеспячэння належных умоваў правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў у Еўрапейскі парламент у маі 2019 года.

1519890248_2015_01_02_21_32_39.jpg


Такія выбары можна правесці толькі тады, калі ніхто збоку не ўмешваецца ў працэс і не перашкаджае выбаршчыкам рабіць свой выбар.

Хтосьці скажа, што ініцыятыва вельмі важная, але трохі спазнілася. Хтосьці скептычна ацэніць намаганні Еўрасаюза па супрацьдзеянні расійскай прапагандзе, якая дзясяцігоддзямі адточвала сваё дэзінфармацыйнае і прапагандысцкае майстэрства на палітычных сістэмах заходніх краін.

А я думаю, гэта добра, што Еўрасаюз на аснове кансенсусу пагадзіўся, што з расійскай дэзінфармацыяй павінны сістэмна змагацца прафесіяналы. Дыктатарскія рэжымы такія рашэнні прымаюць хутка, таму што нічога ні з кім не трэба ўзгадняць. А ва ўмовах дэмакратыі кансенсус выспявае месяцамі, а часцей — гадамі. Але, калі рашэнне прымаецца, сістэма добра працуе над выкананнем пастаўленых задач.

Такім чынам, у Брусэлі і сталіцах дзяржаў-членаў ЕС ўсвядомілі небяспеку расійскай прапаганды.

І адбылося гэта акурат напярэдадні пачатку выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Еўрапарламента, якія адбудуцца ў 2019 годзе.

Але акрамя гэтых выбараў, па выніках якіх зменіцца кіраўніцтва еўраінстытуцый, да 2020 года ў краінах-сябрах ЕС пройдуць больш за 50 прэзідэнцкіх, парламенцкіх і мясцовых выбараў. І да такіх маштабных палітычных падзеяў Еўрасаюз хоча быць добра падрыхтаваным, паколькі дэзінфармацыя скіравана на падрыў дзейнасці інстытутаў Еўрасаюза і еўрапейскага праекта ў цэлым.

rossiyskie_molodye_zhurnalisty_5.jpg


Кампаніі па дэзінфармацыі, якія праводзяць трэція краіны ў дачыненні да дзяржаў Еўрасаюза, ўключаюць у сябе кібератакі на аб’екты крытычнай інфраструктуры і ўзлом сетак, уплыў на палітычныя дэбаты праз сацыяльныя сеткі і СМІ, стварэнне канфліктнага кантэнту з мэтай распальвання варожасці ў грамадстве і ўмяшання ў дэмакратычныя працэсы.

Пра гэта кажуць самі спецыялісты з Еўрасаюза.

Паколькі такія спецаперацыі даволі дорага абыходзяцца, Еўрасаюз у кароткатэрміновай перспектыве вырашыў павялічыць бюджэт на патрэбы стратэгічных камунікацый у кантэксце барацьбы з дэзінфармацыяй больш чым удвая — з 1,8 мільёна еўра у 2018 годзе да 5 млн еўра ў 2019 годзе.

На працягу наступных двух гадоў колькасць супрацоўнікаў у структурах Еўразвяза, якія адказваюць за пытанні стратэгічных камунікацый, будзе павялічана да 55 чалавек.

Пэўным трыгерам для пачатку сістэмнай працы ЕС у пытаннях барацьбы з дэзінфармацыяй стала Украіна, а дакладней — маштабная расійская ваенная агрэсія супраць нашай краіны.

У Плане дзеянняў згадваецца, што Расія актыўна рэалізавала дэзінфармацыйныя кампаніі пры правядзенні шэрагу выбараў у дзяржавах-членах ЕС, рэферэндуму ў Вялікабрытаніі, пасля збівання самалёта МН-17 над тэрыторыяй Украіны, для распальвання вайны ў Сірыі, а таксама падчас правядзення хімічнай атакі ў Солсберы.

Усведамленне небяспекі, якую нясе ў сабе расійская прапаганда, павінна палегчыць для Украіны дыялог з ЕС. У першую чаргу — на прадмет нашага магчымага ўдзелу ў рэалізацыі асобных важных палажэнняў Плана дзеянняў ЕС па барацьбе з дэзінфармацыяй.

Дыялог на гэтую тэму з Еўрасаюзам ўжо ідзе, паколькі і ва Украіне у 2019 годзе запланавана правядзенне прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. Аднак цяпер ён мог бы стаць яшчэ больш прадметным. Напрыклад, калі да сакавіка 2019 года Еўракамісія створыць Сістэму хуткага абвяшчэння, якая ўжо ў першыя гадзіны з пачатку дэзінфармацыйных кампаніі дапаможа яе распазнаць і спыніць яе распаўсюд, гэта магло б зацікавіць і нашых спецыялістаў.

Але як бы ні развіваліся працэсы, дзеянні Еўрасаюза паказваюць сур’ёзнасць намераў ЕС пабудаваць гнуткія і эфектыўныя механізмы, якія б зрабілі немагчымым правядзенне трэцімі дзяржавамі дэзінфармацыйных кампаній.


Паводле eurointegration.com.ua

Пераклад НЧ