Хто атрымае палітычнага Оскара?
Вяселле прынца Уільяма пасунула на другі план гістарычную падзею ў брытанскай палітычнай гісторыі. 5 мая брытанцы будуць прымаць рашэнне, па якіх правілах абіраць парламент.
Падзея значная, сыходзячы хаця б з таго факту, што рэферэндум 5 мая — другі ў гісторыі краіны. Першы раз уся нацыя адправілася на ўсеагульнае галасаванне ў далёкім 1975-м, калі вырашалася
пытанне, ці быць Вялікабрытаніі сябрам Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.
Вяселле прынца Уільяма пасунула на другі план гістарычную падзею ў брытанскай палітычнай гісторыі. 5 мая брытанцы будуць прымаць рашэнне, па якіх правілах абіраць парламент.
Падзея значная, сыходзячы хаця б з таго факту, што рэферэндум 5 мая — другі ў гісторыі краіны. Першы раз уся нацыя адправілася на ўсеагульнае галасаванне ў далёкім 1975-м, калі вырашалася
пытанне, ці быць Вялікабрытаніі сябрам Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.
У пяты дзень мая на суд публікі выносіцца лёс FPTP (first past the post). У перакладзе на зразумелую нам мову, гэта — мажарытарная сістэма, калі кожную акругу прадстаўляе ў парламенце адзін
дэпутат. Яго абіраюць простай большасцю галасоў. Ёсць прапанова ўвесці ў FPTP элементы AV (alternative vote) — так у Вялікабрытаніі чамусьці называюць прапарцыйную сістэму, калі людзі
галасуюць па партыйных спісах.
Ідэя рэферэндуму нарадзілася год таму ў час кааліцыйных перамоваў паміж ліберал-дэмакратамі і кансерватарамі. Першыя, якія ў агульным заліку набіраюць па краіне пад 20 працэнтаў, а прадстаўленыя ў
парламенце былі толькі 10–12 асобамі, з’яўляюцца галоўнымі ахвярамі мажарытарнай сістэмы. І, адпаведна, даўно патрабуюць у гэтай сферы перамен, а менавіта — прапарцыйнай
сістэмы.
Торы старая выбарчая сістэма быццам задавальняла, аднак на той час ім быў вельмі патрэбны партнёр, каб сфармаваць урад. Партыя Дэвіда Кэмерана пагадзілася з патрабаваннямі ліберал-дэмакратаў. Ужо 25
мая, зачытваючы перад новым кабінетам тронную прамову, каралева Елізавета ўзгадала пра будучы Парламенцкі Канстытуцыйны біль. Трэба нагадаць, што такога кшталту прамовы для каралевы піша асабіста
прэм’ер.
Махавік пачаў круціцца. У ліпені на разгляд парламента было вынесена пытанне наконт правядзення рэферэндуму аб папраўках у выбарчы кодэкс. У выніку доўгіх дэбатаў вырашылі ад мажарытарнай сістэмы
цалкам не адмаўляцца.
Выбаршчыкі, як і раней, будуць галасаваць па геаграфічнаму прынцыпу за аднаго кандыдата. Аднак пры гэтым яны могуць запоўніць так званы “Прэферэнцыйны ліст, якія складаецца з
імёнаў кандыдатаў ад усіх партый. Калі ніводны з палітыкаў не атрымае 50 працэнтаў галасоў, у другі тур выходзяць тыя, імёны якіх часцей сустракаюцца ў гэтых лістах. Далей галасуюць зноў, пакуль
нехта не набярэ патрэбных 50 працэнтаў. Пасля кожнага раунда, той, хто заняў апошняе месца, адсейваецца. Дарэчы, такі прынцып адсейвання вельмі папулярны на Захадзе. Напрыклад, так абіраюць лаўрэатаў
прэміі Оскар.
7 верасня 2010 года большасцю (328 супраць 269) галасоў дэпутатаў закон пра рэферэндум і AV быў прыняты. Засталася фармальнасць — заручыцца падтрымкай большасці брытанцаў.
Апошні раз пра змену выбарчага кодэкса гаварылі ў 1990-я гады, калі дом на Даўнінг-Стрыт, 10 акупаваў Тоні Блэр. Была створана спецыяльная камісія па рэформе, а таксама праведзеныя тэсты. У якасці
эксперыментальных трусоў абралі шатландцаў і валійцаў, якія абіраюць дэпутатаў у рэгіянальных парламенты па партыйных спісах. Такім жа чынам абіраецца Вялікі савет Лондану.
Праект ліберал-дэмакратаў больш маштабны. Ён тычыцца Маці ўсіх парламентаў, як пафасна называюць брытанскую ніжнюю палату.
Натуральна, у Ніка Клега (лідар лібералаў), ёсць багата праціўнікаў. І перш за ўсё сярод тых жа торы, якія, у абыход партыйнай дысцыпліны, выступаюць за тое, каб 5 мая сказаць “не.
Само кіраўніцтва партыі апынулася ў шпагаце. Дэвід Кэмеран, які год таму рашуча быў за рэформу, зараз кажа, што ён паважае адначасова дзве пазіцыі — “за і
“супраць. Адпаведна апытанням, толькі 45 працэнтаў выбаршчыкаў 5 мая прагаласуюць за змены.
Партнёраў па кааліцыі гэты факт і трывожыць і адначасова радуе. Цяпер ліберал-дэмакратаў ужо не будуць так ідэнтыфікаваць з непапулярнымі эканамічнымі рэформамі, якія праводзіць Дэвід Кэмеран.
Іншыя партыі занялі наступныя пазіцыі. Лейбарысты заклікаюць галасаваць “за, не забыўшыся пры гэтым нагадаць, што менавіта яны ў 1990-я гады пачалі дыскусію наконт рэформы выбарчай
сістэмы. “За — таксама Зялёныя, шатландскія, валійскія і ірландскія нацыяналісты.
Галоўныя аргументы падтрымаць AV банальныя. Сістэма FPTP робіць выбары прадказальнымі, яна пахавала нізавыя ініцыятывы. Новыя правілы дададуць міжпартыйнай канкурэнцыі, а значыць, большы ўдзел
грамадства ў палітыцы.
Акрамя торы супраць рэформы і юніаністы Паўночнай Ірландыі. Супраць заклікаюць галасаваць правыя радыкалы з Брытанскай нацыянальнай партыі. Яны кажуць, што AV у варыянце торы і лібералаў —
падман брытанскага народа. Прыкладна з такіх жа пазіцый выступае і Брытанская кампартыя. З той розніцай, што для яе AV — падман брытанскага пралетарыяту.
Рэтраграды прагназуюць пасля ўвядзення AV татальны паралюш выканаўчай улады з-за таго, што ўрад быццам будзе сфармаваны на базе некалькіх партый. Хаця гэта пакуль слаба адпавядае вынікам апытанняў.
Большасць брытанцаў захоўваюць сімпатыі да старых вялікіх партый.
Але ўсё ж большасць брытанцаў выступае за змены выбарчай сістэмы. Калі лічбы не зменяцца, або зменяцца не так кардынальна, у 2015 годзе выбары ў парламент Вялікабрытаніі адбудуцца па новых правілах.
Хаця, магчыма, і раней. У час кампаніі “за ліберал-дэмакраты, каб падтрымаць імідж сацыяльнай партыі, вылілі на кансерватараў такую порцыю бруду, што ў выніку выклікалі спекуляцыі
наконт магчымага хуткага краху кабінета і правядзення датэрміновых выбараў.
Спрэчкі выклікала і дата, на якую прызначылі галасаванне, — 5 мая. Частка кансерватараў і шатландскіх нацыяналістаў падпісала заяву з патрабаваннем змяніць дату рэферэндуму, паколькі на той
жа дзень прызначаны мясцовыя выбары. Яны падазраюць, што тэма рэферэндуму, галоўнымі лабістамі якога з’яўляюцца лібералы, можа дадаць ім пунктаў на выбарах у муніцыпалітэты. Аднак з улікам
таго, што рэферэндум — справа нятанная, Нік Клег лёгка пераканаў, што лепш правесці ўсё ў адзін дзень.