Хто будзе 194-м?
8 ліпеня Паўднёвы Судан стаў 193-й афіцыйна прызнанай дзяржавай у свеце. Хто будзе наступным, 194-м? Прапануем вашай увазе топ непрызнаных краін, якія з’яўляюцца фаварытамі на
афіцыйнае прызнанне з боку міжнароднага грамадства.
1. Палесцінская дзяржава
8 ліпеня Паўднёвы Судан стаў 193-й афіцыйна прызнанай дзяржавай у свеце. Хто будзе наступным, 194-м? Прапануем вашай увазе топ непрызнаных краін, якія з’яўляюцца фаварытамі на
афіцыйнае прызнанне з боку міжнароднага грамадства.
1. Палесцінская дзяржава
Незалежнасць Палесціны была абвешчана яшчэ ў 1988 годзе кіраўніцтвам Палесцінскай вызвольнай арганізацыі (PLO). Праўда, на той момант PLO не кантралявала ніводнага метра зямлі, якая ўваходзіла ў
склад абвешчанай імі дзяржавы. Адпаведна дамове ў Осла, у 1994 годзе была заснаваная Палесцінская Нацыянальная Адміністрацыя, якая цяпер кантралюе Заходні Бераг Палесціны. Другая частка Палесцінскай
дзяржавы — Сектар Газа — знаходзіцца ў руках ісламісцкай арганізацыі «Хамаз». На першы погляд, гэта стварае адмысловую праблему. Што будзе, калі
«Хамаз» абвесціць Сектар Газа асобнай краінай? Аднак, дыпламаты, здаецца, лічаць гэта ўнутранай справай адміністрацыі. Палесціну ўжо прызналі 130 краін. У дадатак Палесціна мае
прадстаўніцтва ў ААН як назіральнік і ўдзельнічае ў міжнародных арганізацыях кшталту Арабскай Лігі і Арганізацыі Ісламскай кааперацыі. Лічыцца, што краіна падасць заяўку на поўнафарматнае сяброўства
ў ААН у гэтым годзе. Працэдура разгляду заяўкі абяцае быць вельмі цікавай, паколькі на днях у ізраільскім МЗС мела месца уцечка інфармацыі. Усім пасольствам Ізраілю дасланыя загады любым чынам
зрываць прыём Палесціны ў ААН.
2. Рэспубліка Косава
Гісторыя косаўскай незалежнасці пачалася ў 2008 годзе, калі ў краіне знаходзіліся блакітныя каскі ААН. Услед за імі сюды прыехалі заходнія палітыкі і чыноўнікі, якія фактычна і стварылі каркас
косаўскай незалежнасці (так, яны дабіліся таго, каб Косава не ўваходзіла ў склад Албаніі). З улікам таго, што бацькамі косаўскай незалежнасці былі заходнія дыпламаты, асаблівых праблем з міжнародным
прызнаннем у касавараў няма. Сёння Косава прызнаюць 76 краін — сяброў ААН. Край з’яўляецца сябрам Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банку. Праўда, да канца не зразумела, як
будуць будавацца адносіны з Сербіяй (сербы лічаць, што Косава — гістарычная частка Сербіі). Аднак з часам, магчыма, кантакты наладзяцца. Сімвалічна, што не так даўно адбыўся першы афіцыйны
візіт сербскага прэм’ера ў Боснію, якую сербы таксама доўга не жадалі прызнаваць. Таксама варта ўзгадаць, што ЕС намагаецца як мага хутчэй уключыць усе балканскія краіны ў склад Еўропы. Так
што кантактаваць касаварам і сербам усё роўна прыйдзецца, хаця б і праз Брусэль.
3. Тайвань
У наш час дзяржаўны суверэнітэт Кітайскай Рэспублікі (так афіцыйна называецца Тайвань) прызнаюць 34 краіны. У дадатак Кітайская Рэспубліка Тайвань ажыццяўляе дыпламатычныя адносіны праз свае
«эканамічныя і культурныя прадстаўніцтвы» (фактычна, пасольствы). Як вядома, праблемы Тайваня пачаліся ў 1971 годзе, калі яго месца сябра Савету бяспекі ААН вырашылі перадаць КНР.
Тайвань згубіў не толькі месца ў Саўбезе, аднак аўтаматычна і сяброўства ў арганізацыі. Пасля краіна 12 разоў падавала заяўку на тое, каб вярнуць сабе месца ў ААН, і 12 разоў з-за ўпартай пазіцыі
Пекіну ёй адмаўлялі. Не дапамагло нават тое, што ў 2007 годзе Кітайская Рэспубліка падала заяўку на ўступленне ў ААН ужо пад назвай «Тайвань», а не як «Кітайская Рэспубліка
Тайвань», як было раней. Дарэчы, Кітай — не адзіны, хто не ў захапленні ад прысутнасці Тайваня ў ААН. Ёсць яшчэ і Расія. Тайваньскі ўрад, які разглядае сябе адзінай легітымнай
кітайскай уладай, лічыць, што Аўтаномная Тувінская Рэспубліка — не суб’ект РФ, а спрадвечны кітайскі край, акупаваны рускімі. Раней тайванцы таксама не прызнавалі незалежнасць
Манголіі, якая дабілася самастойнасці ў выніку антыкітайскага паўстання. Але ў 2002 годзе тайванцы ўсё ж дазволілі манголам быць суверэннымі.
4. Самаліленд
Дзяржаўнае фармаванне ў Афрыцы, заснаванае ў 1991 годзе пасля фактычнага краху дзяржавы Самалі, якая ў сваю чаргу ўзнікла ў 1960-м шляхам аб’яднання дзвюх былых калоній —
Брытанскага Самалі і Італьянскага Самалі. «Брытанцы», у адрозненні ад «італьянцаў», хуценька знайшлі агульную мову і наладзілі дзяржаўнае жыццё. У гэтай частцы
Самалі няма піратаў, палявых камандзіраў, грамадзянскіх войнаў і г.д. Прыкладна з 2005 года ў Самаліленда пачаліся адбудоўвацца асцярожныя кантакты з Еўрасаюзам. Прадстаўнікоў Самаліленда таксама
запрашаюць на саміты брытанскай супольнасці, куды ўваходзяць былыя калоніі Вялікабрытаніі. Цікава, што Вялікабрытанія вядзе дыялог з Самалілендам праз парламент Уэльса. У 2007 годзе адбыўся першы
афіцыйны візіт прэзідэнта самаабвешчанай краіны ў Эфіопію. Галоўны бар’ер на шляху міжнароднага прызнання — самалійскі пераходны ўрад, які з дапамогаю Захаду змагаецца з ісламскімі
фундаменталістамі ў «італьянскай» частцы Самалі і лічыць, што яго кампетэнцыя распаўсюджваецца на тэрыторыю ўсёй былой Самалі. Наўрад ці пераходнаму ўраду спадабаецца падтрымка
«сепаратыстаў» з боку Захаду.
5. Абхазія
Пры ўсёй знешняй фіктыўнасці абхазскай дзяржаўнасці (як вядома, яе жыхары маюць расійскія пашпарты, тут ходзяць расійскія рублі і стаяць расійскія вайсковыя базы) перспектывы Абхазіі атрымаць
міжнароднае прызнанне не такія ўжо і кепскія. Безумоўна, прызнанне з боку Венесуэлы, Нікарагуа, Науру і Паўднёвай Асеціі — гэта не сур’ёзна. А вось вялікая актыўнасць у краі
турэцкага бізнэсу шмат пра што кажа. Існуе таксама версія ў падтрымку абхазскай незалежнасці ў Еўропе: на думку шэрагу палітыкаў, гэта паскорыць інтэграцыю Грузіі ў склад ЕС, якая для пачатку
інтэграцыі павінна вырашыць усе памежныя канфлікты. У гэтым плане цікавыя цяперашнія дэбаты ў Грузіі, выкліканыя публікацыяй палітолага Мамукі Арэшыдзэ. Ён першым заклікаў Тбілісі прызнаць
незалежнасць Абхазіі. Мяркуючы па рэакцыі, прапанова ўспрынятая не так ужо і адмоўна. Шмат у гэтай вобласці будзе залежыць ад вынікаў выбараў прэзідэнта Абхазіі, якія прызначаныя на жнівень.
6. Заходняя Сахара
Афіцыйная назва дзяржавы Арабская Дэмакратычная Рэспубліка (SADR). Рэгіён быў іспанскай калоніяй. Але 6 лістапада 1975 года Кароль Марока Хасан II арганізаваў так званы «Зялёны
марш». Па яго закліку 350 тысяч беспрацоўных мараканцаў, сярод якіх былі жанчыны і дзеці, увайшлі на тэрыторыю Заходняй Сахары, не сустракаючы супраціву. У лютым наступнага года Фронт
«Polisario», які вёў партызанскую вайну супраць мараканскіх войскаў, абвясціў Заходнюю Сахару незалежнай дзяржавай. Яе прызналі 49 дзяржаў свету. Рэспубліка з’яўляецца
сябрам Афрыканскага Саюзу. Улады SADR кантралююць усходнюю частку Заходняй Сахары, названую Вольнай зонай, хаця сам урад знаходзіцца на тэрыторыі Алжыру, які з’яўляецца спонсарам
“Polisario. Пазіцыя ААН па SADR наступная: анексія з боку Марока — кепска, аднак і самаабвяшчэнне незалежнасці на базе адной партыі таксама кепска. Трэба правесці
рэферэндум. Пакуль што ні партызаны, ні мараканцы на гэта не згодныя. Хаця апошнія ў 2007 годзе прызналі магчымасць надання Сахары аўтаноміі. Магчыма, сітуацыя вакол Сахары зменіцца пасля нядаўняга
пачатку ў Марока асцярожных дыпламатычных рэформ.