Каля берагоў Даніі знайшлі субмарыну часоў Другой сусветнай вайны

Уладальнік Дацкага ваеннага музея Герт Норман Андрэсэн і брытанскі марскі археолаг Інэса Макартні ў сакавіку гэтага года выявілі каля берагоў Даніі брытанскую субмарыну «Тарпон» (Tarpon), якая патанула падчас Другой сусветнай вайны.

submarine.jpg

Археолагі даследавалі дно каля берагоў Даніі ў спробах знайсці караблі, што патанулі ў ходзе марской Ютландскай бітвы паміж германскім і брытанскім флатамі, якая адбылося ў 1916 годзе. Гэта была найбуйнейшая марская бітва Першай сусветнай вайны, падчас якой пацярпелі крушэнне 25 караблёў з абодвух бакоў. Аднак у ходзе пошукаў даследнікі выявілі субмарыну, якую германскае гандлёвае судна, утапіла ў 1940 годзе.
5 красавіка 1940 года субмарына тыпу Т «Тарпон» выйшла з Портсмута і ўзяла курс на Нарвегію. 10 красавіка субмарыне было загадана заняць новае месцазнаходжанне, відаць яе накіравалі атакаваць германскія транспартныя караблі, якія дастаўлялі грузы для нямецкай арміі. Пасля гэтага вестак аб лодцы не паступала. Ужо пасля заканчэння вайны з германскіх ваенных крыніц высветлілася, што «тарпон» сустрэў германскае цяжкаўзброенае судна-прынаду для субмарын. Замаскаваныя пад гандлёвыя караблі, яны выглядалі лёгкай здабычай, але на самой справе на іх было схавана ўзбраенне. Яны былі спраектаваны так, каб «выбавіць» падводную лодку на паверхню, атакаваць яе і пусціць на дно.
10 красавіка 1940 года экіпаж субмарыны «Тарпон» заўважыў германскі гандлёвы карабель Schiff 40 і выпусціў па ім дзве тарпеды, але ні адна з іх не патрапіла ў мэту. Верагодна, немцы заўважылі перыскоп лодкі, а калі яна паспрабавала сысці на глыбіню, вылічылі яе становішча з дапамогай санара і закідалі глыбіннымі бомбамі. Карабель заставаўся на месцы атакі да раніцы наступнага дня, пакуль не стала ясна, што субмарына патанула. Яе экіпаж складаўся як мінімум з 50 чалавек, усе маракі загінулі.
Вадалазы выявілі рэшткі караблекрушэння прыкладна ў 80 кіламетрах ад узбярэжжа Даніі. Вечкі некаторых люкаў субмарыны былі адкрыты, а разбітае шкло і сур'ёзныя пашкоджанні ніжэшай вежы перыскопа сведчылі пра тое, што туды трапіла бомба. Таксама даследнікі выявілі, што дзве трубы тарпеднага апарата былі пустыя.

Па словах Макартні, які на працягу 25 гадоў займаецца пошукамі караблекрушэнняў, якія здарыліся ў XX стагоддзі, у тым ліку і ваенных, што падчас Другой сусветнай вайны без вестак прапалі 57 брытанскіх падводных лодак. Дзве з іх нядаўна былі знойдзеныя, адна ля берагоў Італіі, другая — у Эгейскім моры ля берагоў Турцыі.
Нямецкае камандаванне разглядала Нарвегію як стратэгічны кірунак, паколькі ў выпадку акупацыі краіны фашысты атрымалі б кантроль над портам, праз які ў Нямеччыну ішлі пастаўкі жалезнай руды з паўночнай Швецыі. Таму напрыканцы 1939 года нямецкае камандаванне падрыхтавала ваенную аперацыю, а 9 красавіка 1940 гады германскія войскі ўварваліся ў Нарвегію.
Паводле nplus1.ru